07:13 06 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
16 0 0

Матацыкліст за час турнэ пабываў у Адэсе і Львове, а таксама праехаў па Малдове.

МІНСК, 15 жні — Sputnik. Матацыкліст з Паставаў, які выправіўся ў мотатурнэ па Украіне і Малдове, загінуў у Мядзелі, не даехаўшы да дома каля 30 кіламетраў, паведамілі Sputnik ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Аварыя адбылася 12 жніўня ўвечары: матацыкліст сутыкнуўся з грузавіком маркі ГАЗ і праз дзве гадзіны пасля аварыі памёр ад атрыманых траўмаў.

Вядома, што байкер завяршаў мотатурнэ працягласцю ў 3 тысячы кіламетраў: з Паставаў ён выправіўся ў Адэсу, затым у Малдову, а пасля — у Львоў.

Паводле звестак ДАІ, да дома 33-гадовы мужчына не даехаў каля 30 кіламетраў.

Тэги:
Матацыклы і мапеды, УДАІ УУС Мінаблвыканкама, Беларусь

Галоўныя тэмы