22:47 29 лістапада 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.08
  • 100 RUB3.41
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
1810

Акцёр і яго спадарожніца пасля ДТЗ атрымалі толькі некалькі ўдараў, але ініцыятыву па правядзенні вечарыны для падтрымкі кандыдата ў прэзідэнты ЗША прыйшлося перахапіць спеваку Джасціну Цімберлэйку.

МІНСК, 22 жні — Sputnik. Галівудскі акцёр Леанарда Ды Капрыа і дацкая мадэль Ніна Агдал патрапілі ў ДТЗ у штаце Нью-Ёрк, паведамілі амерыканскія СМІ.

Аварыя адбылася днём у суботу. Уладальнік "Оскара" ехаў на машыне свайго сябра маркі Range Rover і не справіўся з кіраваннем — заехаў у "міні-купер", якім кіравала жанчына.

Разам з Ды Капрыа ў машыне ехала яго сяброўка, дацкая мадэль Ніна Агдал. Абедзве знакамітасці абышліся лёгкімі ўдарамі, не пацярпела і кіроўца "міні-купера". Хуткая дапамога на месца інцыдэнту прыязджала, але, як перадаюць мясцовыя СМІ, для "падстрахоўкі".

Характэрна, што аварыя адбылася за некалькі гадзін да запланаванай у Ды Капрыа дома вечарыны ў гонар кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан.

Узяць на сябе правядзенне вечарыны ў экстраным парадку вырашыў спявак Джасцін Цімберлэйк, які таксама вядомы сваёй падтрымкай Клінтан.

Ды Капрыа вядомы ролямі ў фільмах "Тытанік", "Адступнікі", "Пачатак", "Воўк з Уол-стрыт", "Выжыўшы" і дзясятках іншых. У 2016 годзе за ролю ў апошнім Ды Капрыа атрымаў свой першы "Оскар" за галоўную мужчынскую ролю.

Тэги:
Здарэнні, Жыццё знакамітых людзей, Леанарда ды Капрыа, ЗША

Галоўныя тэмы