10:58 23 чэрвеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.16
Вывяржэнне вулкана ў Інданэзіі

МЗС: калі беларусы і былі ў Інданэзіі, то з імі ўсё ў парадку

© REUTERS / ANTARA FOTO
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
1010

Пасольства Беларусі ў Інданезіі адсочвае сітуацыю з вывяржэннем вулкана Баруджары ў Інданезіі.

МІНСК, 29 вер — Sputnik. Інфармацыі аб пацярпелых у Інданезіі ў выніку вывяржэння вулкана беларусах няма, заявіў журналістам у чацвер афіцыйны прадстаўнік МЗС рэспублікі Дзмітрый Мірончык. "Пасольства адсочвае сітуацыю. Не ў апошнюю чаргу таму, што ў нас бязвізавы рэжым. Па апошняй інфармацыі ад МНС Інданэзіі, частка турыстаў эвакуяваная, частка пажадала застацца", — паведаміў Мірончык.

Прадстаўнік МЗС дадаў, што інфармацыі аб пацярпелых і ахвярах пасля вывяржэння вулкана няма. Не звярталіся па дапамогу ў амбасаду і беларусы.

"Калі там і былі грамадзяне Беларусі, то з імі ўсё ў парадку", — падвёў вынік прадстаўнік Міністэрства замежных спраў.

На інданезійскім востраве Ламбок 28 верасня адбылося вывяржэнне вулкана Баруджарі. Сотні турыстаў былі паспяхова эвакуяваныя з яго схілаў.

Тэги:
Бедствы і надзвычайныя здарэнні, МЗС Беларусі, Інданэзія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы