13:32 03 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.42
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
14 0 0

Мужчыну пасля нападу ската адправілі ў шпіталь, аднак лекары не здолелі яго выратаваць.

МІНСК, 5 кас — Sputnik. Дайвер акіянарыума Underwater World Singapore ў Сінгапуры памёр пасля ўдару шыпахвостага ската, паведаміла ў сераду ВВС.

Паводле інфармацыі канала, 62-гадовы Філіп Чан рыхтаваў да пераезду ў іншы акіянарыум марскіх насельнікаў, якія знаходзяцца ў Underwater World, калі адбыўся інцыдэнт. Мужчына быў дастаўлены ў бальніцу, дзе ў хуткім часе памёр.

Underwater World Singapore быў зачынены для наведвальнікаў у чэрвені. Чан стаў адным з дзесяці супрацоўнікаў, якія прыглядалі за насельнікамі акіянарыума, пакуль ім падшуквалі новы дом. Паведамляецца, што Чан працаваў у акіянарыўме з самага яго адкрыцця ў 1991 годзе.

Большасць скатаў, якія жывуць у прыбярэжных трапічных водах, маюць адзін або некалькі шыпоў на сваіх хвастах, якія яны выкарыстоўваюць для самаабароны.

Тэги:
Здарэнні, Сінгапур

Галоўныя тэмы