15:31 06 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.32
Помнік у Пінску

Невядомыя намалявалі свастыку на помніку ахвярам фашызму ў Пінску

© Photo : "Медиа-Полесье"
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
1601

Мемарыяльны знак стаіць на месцы былога гета, на тэрыторыі якога ў час Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты праводзілі масавыя расстрэлы габрэяў, цыганоў, савецкіх партызан і падпольшчыкаў.

БРЭСТ, 30 ліс — Sputnik. Супрацоўнікі праваахоўных органаў праводзяць праверку па факце апаганьвання помніка ахвярам фашызму, усталяванага на вуліцы Пушкіна ў Пінску, паведамілі ў Пінскім ГАУС.

Невядомыя нанеслі выяву свастыкі чорнай фарбай на мемарыяльную дошку помніка.

"Устанаўліваюцца абставіны дадзенага правапарушэння і асобы, якія гэта ўчынілі. Працуе следча-аператыўная група", — распавялі ў ГАУС.

Мемарыяльны знак стаіць на месцы былога гета, на тэрыторыі якога ў час Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты праводзілі масавыя расстрэлы габрэяў, цыганоў, савецкіх партызан і падпольшчыкаў. На помніку ўсталяваная шыльда пра тое, што прычыненне шкоды караецца па законе.

Падобнае злачынства было здзейснена 19 лістапада ў Магілёве — тады чорнай фарбай быў абліты камень-помнік "У памяць аб габрэях Магілёва — ахвярах нацызму". Зламыснікаў — чатырох скінхэдаў — затрымалі праз тры дні.

Тэги:
Праваахоўчыя органы, Пінск, Беларусь

Галоўныя тэмы