11:20 09 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.42
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
Выбухі ў Санкт-Пецярбургу (5)
2211

У гэты ж дзень у Мінску была закрыта адна са станцый метро з-за падазронага заплечніка.

МІНСК, 3 кра — Sputnik. Прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну, які знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу з рабочай паездкай, паведамілі аб выбуху ў метро ў Паўночнай сталіцы, паведаміў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.

У Стрэльні пад Санкт-Пецярбургам размешчаны Канстанцінаўскі палац, дзе ў панядзелак адбудуцца перамовы Пуціна з яго беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам.

Расійскія СМІ паведамляюць пра як мінімум дзесятак загінуўшых з-за выбуху ў метро, сярод пацярпелых ёсць дзеці.

Сем станцый "сіняй лініі" пецярбургскага метро, паводле дадзеных прэс-службы метрапалітэна, былі зачыненыя ў сувязі з інцыдэнтам у адным з саставаў.

Выбуховае прыстасаванне ў метро Санкт-Пецярбурга, дзе, па розных дадзеных, адбыліся ад аднаго да двух выбухаў, было начынена паражальнымі элементамі.

Следчая група выехала на месца надзвычайнага здарэння, распачалося расследаванне, паведамляе ўпраўленне Следчага камітэта па рэгіёне.

Па дзіўным супадзенні, практычна адначасова з інфармацыяй аб выбуху ў піцерскім метро, у Мінску паведамілі аб закрыцці адной са станцый метро з-за знойдзенага нячыйнага заплечніка. У прэс-службе адзначылі, што падазроны прадмет быў накрыты лакалізатарам выбуху "Фантан". На месца здарэння былі выкліканы сапёры.

Тэмы:
Выбухі ў Санкт-Пецярбургу (5)

Галоўныя тэмы