00:37 20 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Прыбіральня, архіўнае фота

Вясковец пад Столінам пазбавіўся прыбіральні ў двары праз удар маланкі

CC BY 2.0 / shankar s. / Composting toilet at the rear of my taxi driver's home
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
4 0 0

Агнём была знішчана не толькі прыбіральня, але і частка даху хлява, які стаяў побач.

МІНСК, 16 жні — Sputnik. Маланка спаліла прыбіральню на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў адной з вёсак Столінскага раёна, паведамілі Sputnik у сераду ў Брэсцкім абласным УМНС.

Узгаранне гаспадарчых пабудоў праз навальніцу адбылося ўвечары 11 жніўня ў вёсцы Узляжжа.

"Адбыўся пажар у прыбіральні на тэрыторыі прысядзібнага ўчастка, які належыць пенсіянеру", — сказалі ў МНС.

Там таксама паведамілі, што агнём была знішчана не толькі прыбіральня, але і частка даху хлява, што стаяў побач.

Прычынай узгарання пабудоў на ўчастку стаў разрад маланкі, для тушэння пажару падраздзяленні МНС не прыцягваліся — мясцовыя жыхары самі справіліся з агнём.

Тэги:
Маланка, Навальніца, Здарэнні, Брэсцкае УМНС, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы