17:18 17 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Дарога ў вёску Новы Двор, дзе прапаў 10-гадовы Максім Мархалюк

Сям'я зніклага ў пушчы хлопчыка верыць, што ён у Польшчы

© Sputnik
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
3120

У польскіх Седльцах шукаюць 10-гадовае беспрытульнае дзіця, што цішком ехала ў фуры.

ГРОДНА, 4 кас — Sputnik, Іна Грышук. Сям'я Максіма Мархалюка з надзеяй успрыняла навіну аб тым, што ў Польшчы шукаюць 10-гадовае дзіця, якое па апісанні можа быць падобна на зніклага ў пушчы хлопчыка.

"Молім Бога, каб Максім апынуўся там. Ён выглядае малым, як раз гадоў на 10", — кажа родная цётка Максіма Святлана, якая толькі сёння даведалася пра тое, што польская паліцыя шукае дзесяцігадовага хлопчыка.

Паводле яе слоў, ім цяжка ўявіць, як Максім мог перасекчы беларуска-польскую мяжу і заехаць так далёка ад дома. Тым больш, што ў сям'і Мархалюкоў няма сваякоў у Польшчы і блізкіх знаёмых, з якімі яны падтрымлівалі цесны кантакт. Але сям'я верыць, што гэта можа быць іх дзіця.

"Сяброў у Польшчы ў Максіма таксама няма. Асноўнае кола зносін у яго — гэта хлопчыкі з Новага Двара, а таксама хлопцы з Мінска, якія прыязджалі да бабуль на вакацыі", — дадала Святлана.

Сам Максім у Польшчы даўно не быў. Бацькі, хоць і палякі па паходжанні, таксама не ездзяць у суседнюю краіну. Праўда, калі б хлопчык апынуўся ў Польшчы, то тэарэтычна змог бы трохі разумець мясцовых. З мамай ён кожную нядзелю хадзіў на службу ў касцёл, ведаў малітвы на польскай мове.

Святлана расказала, што ўся сям'я спадзяецца, што Максім да гэтага часу жывы. Але цяпер сям'я ўпэўненая: у лесе яго дакладна няма.

"Пагадзіцеся, за такі час не выжыў бы там нават дарослы. У такіх умовах, пры такім надвор'і", — удакладняе жанчына.

Аб'яву аб тым, што паліцыя польскага горада Седльцы (больш за 150 км ад Новага Двара — Sputnik) шукае беспрытульнага хлопчыка, з'явілася на адным з мясцовых сайтаў. У канцы верасня ў паліцыю звярнуўся кіроўца фуры. Ён распавёў, што дзіця ўпотай пранікла у машыну на паркінгу, схавалася ў спальнай частцы кабіны і накрылася коўдрай. Неўзабаве кіроўца выявіў хлопчыка, але той не адказваў на пытанні. Калі мужчына прыехаў у паліцыю, дзіця збегла.

Вядома, што ў Польшчы на дадзены момант няма без вестак зніклых дзяцей. Хлопчык, якога шукаюць, быў апрануты ў цёмную вопратку, уключаючы кашулю з кароткім рукавом.

Тэги:
Максім Мархалюк, Седльцы, Новы Двор, Польшча, Беларусь

Галоўныя тэмы