У лясах Беларусі шукаюць 17 грыбнікоў, многіх - больш за 10 дзён

© Sputnik / Константин Чалабов / Перайсці ў медыябанкЗбор грыбоў
Збор грыбоў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Зараз працягваецца беспрэцэдэнтная па маштабах аперацыя па пошуку ў Белавежскай пушчы (Свіслацкі раён) 10-гадовага Максіма Мархалюка.

МІНСК, 27 вер — Sputnik. Супрацоўнікі міліцыі, валанцёры і работнікі МНС па стане на аўторак 26 верасня шукаюць у лясах Беларусі 17 зніклых грыбнікоў, паведамілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Грамадзяне пачалі знікаць у лясах рэспублікі з пачаткам грыбнага сезону, які ў гэтым годзе адзначаецца небывалым ураджаем.

Пошукі 10-гадовага Максіма Мархалюка ў пушчы знялі на відэа - Sputnik Беларусь
Відэа
Пошукі 10-гадовага Максіма Мархалюка ў пушчы знялі на відэа

Паводле інфармацыі тэлеканала, у цяперашні час у лясных масівах ў розных рэгіёнах Беларусі працягваюцца пошукі 17 чалавек. Пры гэтым палова людзей, якія згубіліся, знаходзіцца ў лясах ужо больш за дзесяць дзён. Да пошукавых мерапрыемстваў прыцягнутыя валанцёры, супрацоўнікі міліцыі, работнікі МНС, а таксама мясцовыя жыхары.

Зараз праходзіць беспрэцэдэнтная па маштабах аперацыя па пошуку ў Белавежскай пушчы (Свіслацкі раён) дзесяцігадовага Максіма Мархалюка. Зніклага хлопчыка шукаюць ужо 12-я суткі, у пошуках удзельнічаюць некалькі сотняў чалавек са спецтэхнікай.

Следчы камітэт Беларусі ўзбудзіў па факце знікнення хлопчыка крымінальную справу. Кіраўнік СК Іван Наскевіч назваў гэтае рашэнне ўсвядомленым і адпавядаючым патрабаванням заканадаўства, бо дзіця не змаглі знайсці на працягу дзесяці дзён.

Стужка навiн
0