Кот уцёк ад агляду ў мінскім аэрапорце

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗона мытнага кантролю, аэрапорт Мінск
Зона мытнага кантролю, аэрапорт Мінск - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Хатняя жывёла атрымала стрэс ад доўгага пералёту і спалохалася, калі па просьбе мытніка яе пачалі вымаць з пераноскі.

МІНСК, 30 кас — Sputnik. Малады кот збег ад гаспадароў у Нацыянальным аэрапорце Мінск падчас надгляду, з просьбай дапамагчы знайсці гадаванца звярнулася ў сацсетцы Facebook бортправадніца Таццяна Астроўская.

Далёкаўсходні дзікі лясны кот - Sputnik Беларусь
Лясны кот вярнуўся ў Беларусь праз 90 гадоў

Інцыдэнт адбыўся напярэдадні ў паветранай гавані сталіцы пры пасадцы на самалёт, які выпраўляўся ў Жэневу. Кот збег пры мытным аглядзе.

"На мытні ў аэрапорце папрасілі прад'явіць ката і выняць з пераноскі. Кот спалохаўся, выкруціўся з рук, падрапаў гаспадароў і ўцёк. Знаходзіцца цяпер усярэдзіне будынка аэрапорта ў зоне мытнага надгляду", — напісала бортправадніца.

Паводле яе слоў, гаспадары ляцелі з Санкт-Пецярбурга ў Жэневу, а ў Мінску была доўгая перасадка. Гадаванец адчуў моцны стрэс і быў вельмі напалоханы.

Фатаграфіі ката няма, аднак гаспадары пастараліся даць яго апісанне: клічуць Марцік, пухнаты даўгашэрсны, па акрасу падобны на сіямскага.

Стужка навiн
0