09:20 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Канфіскаваныя штык-нажы

Мытнікі на мяжы канфіскавалі ў расіяніна калекцыю штык-нажоў

© Фото: ГТК
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
1620

Зараз канфіскаванае знаходзіцца на экспертызе ў Мытнай лабараторыі, каб вызначыць, ці з'яўляецца гэта зброя гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.

МІНСК, 5 сне — Sputnik. Мытнікі канфіскавалі ў грамадзяніна Расіі дзесяць штык-нажоў, якія ён збіраўся незаконна завезці на тэрыторыю Беларусі, паведамілі Sputnik у аўторак у Дзяржаўным мытным камітэце.

Мужчына ехаў у Беларусь з Польшчы на аўтамабілі Toyota Land Cruiser праз пункт пропуску "Бераставіца".

"Грамадзянін заявіў, што не перамяшчае тавары, якія падлягаюць абавязковаму пісьмоваму дэклараванню. Мытны агляд транспартнага сродку абверг сказанае", — паведамілі ў камітэце.

Там таксама ўдакладнілі, што ў багажніку машыны знайшлі спакаваныя ў поліэтыленавыя пакеты штык-нажы.

Пасля эксперт Слонімскага межрайаддзела ГКСЭ устанавіў, што 40-гадовы мужчына вёз штык і дзесяць штык-нажоў, якія адносяцца да халоднай зброі.

Зараз канфіскаванае знаходзіцца на экспертызе ў Мытнай лабараторыі, каб вызначыць, ці з'яўляецца гэта зброя гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.

По теме

Рарытэтную ікону канфіскавалі мытнікі ў "Бераставіцы"
Брэсцкія мытнікі перадалі ў музей выратаваныя культурныя каштоўнасці
Біблію XVIII стагоддзя канфіскавалі ў беларускі, якая ехала з Украіны
Фотафакт: беларускія мытнікі выявілі рарытэтныя медалі
Старадаўнюю ікону ў срэбным акладзе знайшлі мытнікі ў пасылцы з ЗША
Тэги:
Дзяржаўны мытны камітэт РБ, Расія, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы