Пфенінгі, гелер і "дзенгу" канфіскавалі ў чэха ў "Дамачава"

© Photo : ГТК БеларусиМанеты канфіскавыныя на мяжы
Манеты канфіскавыныя на мяжы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Праязжаючы праз міжнародны пункт пропуску, кіроўца не ўказаў, што вязе прадметы, якія прадстаўляюць культурную каштоўнасць.

МІНСК, 18 кас — Sputnik. Адміністрацыйны працэс распачаты ў дачыненні да грамадзяніна Чэхіі, які спрабаваў нелегальна перавезці праз мяжу 46 прадметаў, якія адносяцца да культурных каштоўнасцей, распавялі ў ДМК.

Раннелітоўскія манеты, якія набылі з дапамогаю краўдфандынга - Sputnik Беларусь
Раннелітоўскія манеты коштам больш за $4 тысячы паказалі ў Мінску

Інцыдэнт адбыўся ў пункце пропуску "Дамачава". Кіроўца фуры Volvo, грамадзянін Чэхіі, накіроўваўся ў Беларусь з Польшчы, прад'явіў дакументы на тавар і сказаў, што яму няма чаго больш дэклараваць.

"Аднак пры правядзенні дагляду мытнікі выявілі 40 старадаўніх манет і шэсць грашовых купюр рознага наміналу", — распавялі Sputnik у сераду ў ДМК.

Эксперты ўстанавілі, што затрыманыя незадэклараваныя манеты і банкноты былі зроблены ў XVIII-XX стагоддзях і з'яўляюцца культурнымі каштоўнасцямі.

Сярод знойдзеных у кіроўцы манет — нямецкія пфенінгі, аўстра-венгерскія гелеры, манеты і банкноты Расійскай імперыі, сярод іх "дзенга" 1737 года выпуску, якая мае асаблівую каштоўнасць у калекцыянераў.

Банкноты і манеты канфіскаваныя. ДМК у сувязі з гэтым выпадкам нагадвае, што грошы, зробленыя больш за 100 гадоў таму, падлягаюць абавязковаму дэклараванню як культурныя каштоўнасці.

Стужка навiн
0