12:10 17 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.44
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
Пажар у гандлёвым цэнтры ў Кемерава (16)
4810

У знак смутку ў краіне 28 сакавіка прыспушчаны дзяржсцягі і адменены забаўляльныя перадачы.

МІНСК, 28 сак — Sputnik. У знак смутку і салідарнасці з Расіяй, дзе ў сувязі з трагедыяй у Кемерава на 28 сакавіка абвясцілі агульнанацыянальную жалобу, у Беларусі прыспушчаныя дзяржаўныя сцягі і адменены забаўляльныя праграмы ў тэлеэфіры, паведамілі ў адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

Приспущенный белорусский флаг на Площади государственного флага
© Sputnik
Прыспушчаны беларускі сцяг на Плошчы дзяржаўнага сцяга

Таксама рэкамендуецца ўстрымацца ад правядзення такіх мерапрыемстваў.

Приспущенный флаг над зданием Сената в Московском Кремле
© Sputnik / Владимир Астапкович
Прыспушчаны сцяг над будынкам Сената ў Маскоўскім Крамлі

У Расіі сёння аб'яўлены дзень усенароднай жалобы па загінулых на пажары ў гандлёвым цэнтры ў Кемерава. На дзяржаўных установах прыспушчаны сцягі, у Пасольстве Расіі адкрыта жалобная кніга.

Пажар у чатырохпавярховым гандлёвым цэнтры "Зімовая вішня" ў Кемерава адбыўся 25 сакавіка. У выніку пажару загінулі 64 чалавекі, з іх больш за 40 — дзеці. Пахаванне 14 загінулых, чые целы былі апазнаныя, пройдзе сёння.

Тэмы:
Пажар у гандлёвым цэнтры ў Кемерава (16)

По теме

Пажар у гандлёвым цэнтры ў Кемерава
Тэги:
спачуванне, Жалоба, Кемерава, Расія, Беларусь

Галоўныя тэмы