02:13 18 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Жалобныя гваздзікі

Памёр адзіны ў краіне гісторык-акадэмік Міхаіл Касцюк

© Sputnik Александр Поготов
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
17731

Касцюк некалькі разоў называўся чалавекам года Кембрыджскім універсітэтам і меў міжнароднае прызнанне.

МІНСК, 5 лют - Sputnik. Пайшоў з жыцця акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук Міхаіл Касцюк, паведамілі Sputnik у аўторак у прэс-службе НАН рэспублікі.

Міхаіл Касцюк быў адзіным у Беларусі гісторыкам-акадэмікам. Пайшоў з жыцця навуковец у аўторак на 79-м годзе жыцця - у той самы дзень з яшчэ адным сябрам НАН, хімікам Анатолем Лесніковічам.

Касцюк нарадзіўся ў вёсцы Масцішча Наваградскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1963-м ён на выдатна скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута. У Інстытуце гісторыі АН БСССР Касцюк працаваць пачаў у 1966 годзе.

Ужо ў 1989-м Касцюк быў абраны членам-карэспандэнтам, а ў 1996-м - акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук.

"У 1998 г. акадэмік НАН Беларусі М. П. Касцюк атрымаў дыплом сапраўднага акадэміка Цэнтральнай Еўрапейскай Акадэміі навук і мастацтва і Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі. Па рашэнні Міжнароднага навуковага савета Амерыканскага біяграфічнага інстытута, а таксама Кембрыджскага універсітэта М. П. Касцюк прызнаваўся чалавекам года у 1999, 2002, 2005, 2006 і 2007 гадах", - адзначылі ў прэс-службе НАН.

У 2010 годзе акадэмік Касцюк атрымаў адну з вышэйшых дзяржаўных узнагарод краіны - медаль Францыска Скарыны.

"За час сваёй навуковай дзейнасці М. П. Касцюк стварыў уласную навуковую школу, асабіста падрыхтаваў 4 дактароў і каля 25 кандыдатаў гістарычных навук", - дадалі ў прэс-службе НАН.

Як паведамілі ў Акадэміі навук, Касцюк з'яўляецца адным з вядучых распрацоўшчыкаў нацыянальна-дзяржаўнай канцэпцыі гісторыі Беларусі. Акрамя мноства ўзнагарод і навуковых прац, запомніўся ён і як папулярызатар гісторыі.

"Светлую памяць пра Міхаіла Паўлавіча Касцюка захаваюць яго калегі і вучні", - заключылі ў НАН.

Тэги:
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Смерць публічных людзей

Галоўныя тэмы