01:14 01 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR2.84
  • 100 RUB3.29
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
16 0 0

Аўтобус накіроўваўся ў Санкт-Пецярбург, у выніку пацярпелі 19 чалавек, з іх трое дзяцей - усе яны шпіталізаваны.

МІНСК, 30 сне - Sputnik. Грамадзяне Беларусі пацярпелі ў ДТЗ з аўтобусам на федэральнай аўтадарозе Р-23 у Пскоўскай вобласці (Расія), пра гэта паведамляе агенцтва РІА "Новости" са спасылкай на экстранныя службы.

Аварыя адбылася ў ноч на панядзелак у двух кіламетрах ад населенага пункта Падбароўе, на 275 кіламетры аўтадарогі Санкт-Пецярбург - Невель. Аўтобус, у якім, паводле папярэдніх звестак, знаходзілася 49 грамадзян Беларусі, з'ехаў у кювет і перакуліўся.

У выніку пацярпела 19 чалавек, сярод іх - трое дзяцей. Пацярпелыя дастаўлены ў абласную клінічную бальніцу Пскова.

Аўтобус накіроўваўся ў Санкт-Пецярбург. Абставіны ДТЗ высвятляюцца.

У МЗС Беларусі заявілі, што сітуацыя ўдакладняецца, работу праводзіць аддзяленне пасольства Беларусі ў Санкт-Пецярбургу.

Тэги:
беларусы, ДТЗ, Расія

Галоўныя тэмы