16:02 29 сакавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.84
  • 100 RUB3.31
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
2510

Агульны кошт скрадзенага складае каля 400 тысяч еўра, паліцыя ўжо пачала расследаванне крадзяжу.

МІНСК, 30 сту - Sputnik. Больш за дзесяць скульптур з бронзы аўтарства Сальвадора Далі былі выкрадзеныя ў ноч на чацвер з галерэі, размешчанай у цэнтры Стакгольма, паведаміла выданне Dagens Nyheter.

Інцыдэнт адбыўся ў галерэі Couleur. Па словах яе ўладальніка, невядомыя прабраліся ў будынак, дзе праходзіла выстава іспанскага мастака Сальвадора Далі, і выкралі 10 або 12 яго работ. Скульптуры ацэньваюцца ў 200-500 тысяч крон, або 20-50 тысяч еўра.

"Агульны кошт выкрадзенага складае парадку 3-4 мільёнаў крон (прыкладна 300-400 тысяч еўра)", - распавёў уладальнік галерэі Педэр Энстрэм.

Прапажу выявілі каля чатырох гадзін раніцы. Супрацоўнікі паліцыі пачалі расследаванне.

Сальвадор Далі - адзін з найбольш вядомых і папулярных мастакоў, графікаў і скульптараў ў свеце. Тварыў у жанры сюррэалізму.

Чытайце таксама:

  • Фотафакт: скульптуру слана Сальвадора Далі ўсталявалі ў цэнтры Мінска
Тэги:
Стакгольм, Сальвадор Далі

Галоўныя тэмы