Генпракуратура просіць Расію выдаць тытулаванага байца Кудзіна

© Sputnik / Андрей Александров / Перайсці ў медыябанкБудынак генеральнай пракуратуры Беларусі
Будынак генеральнай пракуратуры Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 10.02.2021
Падпісацца
Вядомага спартсмена абвінавачваюць у супраціўленні супрацоўнікам міліцыі падчас жнівеньскіх акцый пратэстаў у краіне.

МІНСК, 10 лют – Sputnik. Генеральная пракуратура Беларусі накіравала ў адрас расійскіх калег просьбу аб выдачы Аляксея Кудзіна для прыцягнення да крымінальнай адказнасці, паведаміла прэс-служба ведамства ў сераду.

Тытулаванага байца Кудзіна абвінавачваюць па ч.2 арт.363 Крымінальнага кодэкса (супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў). Справа знаходзіцца ў вытворчасці суда Маладзечанскага раёна.

Што адбылося?

Аляксей Кудзін 10 жніўня знаходзіўся на цэнтральнай плошчы ў Маладзечна, дзе праходзіла несанкцыянаваная акцыя. Спартсмена ў гэты ж дзень затрымалі непадалёк ад месца падзей. Па рашэнні суда ён адбываў арышт у Жодзіна.

Па крымінальнай справе яму быў прызначаны хатні арышт. Аднак, пасля таго як Кудзін не з’явіўся ў суд, мера стрымання была зменена на знявольванне пад варту.

Знакамітага атлета павінны былі пачаць судзіць па артыкуле 363 "Супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якія ахоўваюць грамадскі парадак" Крымінальнага кодэкса Беларусі. Дадзены артыкул прадугледжвае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Беларускі баец ММА: трэба проста выйсці і адкалашмаціць гэтага француза - Sputnik Беларусь, 1920, 27.09.2019
Відэа
Беларускі баец ММА: трэба проста выйсці і адкалашмаціць гэтага француза

Кудзін 19 лістапада 2020 года ў 9:00 выйшаў са свайго дома ў Маладзечна, каб прыйсці на пачатак судовага працэсу да 10:00, але ў суд так і не з'явіўся. Пасля гэтага яго аб'явілі ў вышук.

У пачатку снежня з'явілася інфармацыя, што спартсмен знаходзіцца ў Парыжы, пра гэта ён напісаў у сябе ў Instagram.

А ўжо 21 студзеня яго затрымалі на тэрыторыі Маскоўскай вобласці. Беларускі бок пра гэта апавясцілі расійскія калегі.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0