МІНСК, 8 кра – Sputnik. Гродзенскія следчыя вызначаюць абставіны несанкцыянаванага доступу да афіцыйнага сайта ААТ "Гродна Азот", паведаміла прэс-служба Следчага камітэта Беларусі.
Вечарам 7 красавіка бягучага года невядомыя ўзламалі сайт прадпрыемства і размясцілі інфармацыю, якая дыскрэдытуе кіраўніцтва ААТ і ўтрымлівае заклікі да стачак.
"Па гэтым факце Гродзенскім міжраённым аддзелам СК распачата крымінальная справа па ч.2 арт.349 (несанкцыянаваны доступ да камп’ютэрнай інфармацыі) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь", - паведамілі ва УСК па Гродзенскай вобласці.Следчым праведзены неадкладныя следчыя дзеянні, дзякуючы якім зафіксавана следавая карціна здзейсненага злачынства.
"У межах крымінальнай справы будзе накіраваны шэраг міжнародных просьбаў аб аказанні прававой дапамогі з мэтай ўстанаўлення асобы, датычнай да здзяйсненняў дадзенай дзеі", - сказалі ва УСК.
Чытайце таксама:
- Следчы камітэт: топам "Гродна Азот" пагражалі забойствам за адмову падтрымаць страйк
- Пералік горадаўтваральных прадпрыемстваў вызначылі ў Беларусі
- Хакеры атакавалі А1 - дрэнна працуе мабільны інтэрнэт