МІНСК, 30 кра - Sputnik. Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі накіраваў у кампетэнтныя ўстановы юстыцыі ЗША просьбу аб аказанні прававой дапамогі па крымінальнай справе аб спробе дзяржаўнага перавароту.
Колькасць абвінавачаных па гэтай справе павялічылася да 9 чалавек.
"У якасці абвінавачаных па крымінальнай справе, распачатай КДБ па ч.1 ст.357 (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады) КК, прыцягнуты 9 чалавек", - цытуе БелТА афіцыйнага прадстаўніка КДБ Андрэя Яраша.
Паводле яго слоў, гэта Аляксандр Фядута, Юрый Зянковіч, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч, Зміцер Шчыгельскі, Аляксандр Перапечка, Павел Кулажанка, Віталь Макаранка і Ігар Макар. Першыя чацвёра ўтрымліваюцца ў следчым ізалятары КДБ.
Па словах Яраша, КДБ Беларусі накіраваў у кампетэнтныя органы ЗША запыт аб аказанні прававой дапамогі.
"Ад боку, да якога робіцца запыт, патрабуецца ўсталяваць месцазнаходжанне фігурантаў, дапытаць іх, выканаць іншыя следчыя і працэсуальныя дзеянні, накіраваныя на ўсебаковае даследаванне ўсіх абставін справы", - сказаў Яраш.
Акрамя гэтага, Камітэтам дзяржбяспекі ініцыявана пытанне аб экстрадыцыі названых асоб у Беларусь.
"Аналагічныя даручэнні ў дачыненьні да Ігара Макара і Віталя Макаранкі ў бліжэйшы час будуць накіраваны ў Літву і Украіну адпаведна", - распавёў Андрэй Яраш.
Па словах Яраша, у Мінску чакаюць ад амерыканскіх і іншых замежных партнёраў аператыўнай і ўсебаковай прапрацоўкі нашых запытаў, а таксама станоўчага вырашэння пытанняў аб экстрадыцыі ў Беларусь пералічаных грамадзян для іх прыцягнення да ўстаноўленай законам адказнасці.
Спроба дзяржаўнага перавароту
Дапамогу ў спецаперацыі аказалі расійскія калегі з ФСБ. Як паведаміў Цэнтр грамадскіх сувязяў ведамства, у Маскве былі затрыманыя юрыст Юрый Зянковіч, які мае падвойнае грамадзянства ЗША і Беларусі, і беларускі палітолаг Аляксандр Фядута, якія планавалі ваенны пераварот 9 мая ў Мінску. У гэтую ж групу, па дадзеных беларускага КДБ, уваходзіў і лідэр апазіцыйнай партыі Рыгор Кастусёў - ён затрыманы на тэрыторыі рэспублікі.
Пра дэталі падрыхтоўкі дзяржаўнага перавароту, а таксама яго удзельніках, пазней распавялі ў фільме "Забіць прэзідэнта", паказаным у эфіры тэлеканала АНТ.
Чытайце таксама:
- Пяскоў: змова ў Беларусі не абышлася без дапамогі "дзяржавы Ікс"
- Прызнанні ўдзельнікаў змовы супраць Лукашэнкі ў спецслужбаў ёсць - Крэмль
- Лукашэнка расказаў падрабязнасці выкрытай змовы аб дзяржаўным перавароце