18:15 18 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
19 0 0

Малады чалавек, які раней вучыўся ў гімназіі, зладзіў там стральбу - загінула сямёра дзяцей і двое дарослых, раненні атрымаў 21 чалавек.

МІНСК, 12 тра - Sputnik. Дзевяць чалавек загінулі ў выніку стральбы ў казанскай гімназіі, яшчэ 21 атрымаў раненні.

Інцыдэнт адбыўся ў аўторак, 11 траўня. Стральбу зладзіў 19-гадовы студэнт Ільназ Галявіеў, які раней вучыўся ў гэтай гімназіі. Як паведаміла прадстаўнік СК РФ Святлана Пятрэнка, пры ўваходзе ў школу ён таксама падарваў самаробнае выбуховае прыстасаванне.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу аб забойстве двух і больш асоб, максімальная санкцыя часткі 2 артыкула 105 КК РФ - пажыццёвае пазбаўленне волі.

Серада, 12 траўня, абвешчана ў Татарстане днём жалобы.

Стральба ў гімназіі

Стральба адбылася ў будынку школы №175 у Казані на вуліцы Файзі ў аўторак падчас урокаў. Юнак, які скончыў навучальную ўстанову чатыры гады таму, зайшоў у гімназію са зброяй і адкрыў стральбу. Акрамя стрэлаў у гімназіі таксама адбыўся выбух.

У выніку загінулі дзевяць чалавек, у тым ліку сем дзяцей. Ахвярамі таксама сталі 27-гадовая настаўніца англійскай мовы і 55-гадовая работніца школы. Пацярпелі яшчэ 18 дзяцей і трое дарослых. Спецыялісты адзначаюць, што ахвяр магло б быць больш. Настаўнікі правільна паступілі ў экстранай сітуацыі, націснуўшы адразу трывожную кнопку, а таксама зачыніўшы дзяцей у класах.

Ільназа Галявіева затрымалі. Падчас допыту малады чалавек заявіў, што "усвядоміў сябе богам" і "усіх ненавідзеў". Раней, 26 красавіка, ён быў адлічаны за непаспяховасць з 4-га курсу "ТИСБИ", дзе вучыўся на IT-спецыяліста. У навучальнай установе Галявіева характарызавалі як ціхага і неканфліктнага студэнта, які "заўсёды быў ахайным і спакойным, паважліва ставіўся да аднакурснікаў і выкладчыкаў". Бацька маладога чалавека заявіў СМІ, што яго сын не выказваў негатыўных думак і настрояў.

Вядома, што Галявіеў - з добрай сям'і, на яго 28 красавіка было афіцыйна зарэгістравана зброя. Памагатых у яго не было.

Расійскі прэзідэнт даручыў узмацніць кантроль над продажам і рэгістрацыяй агнястрэльнай зброі.

Генеральны сакратар ААН Антоніў Гутэрыш назваў тое, што адбылося ў гімназіі, актам неапраўданай жорсткасці. Свае спачуванні з нагоды таго, што здарылася накіраваў таксама прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Тэги:
гімназія, чалавек, школа, Казань

Галоўныя тэмы