Пажар у Будслаўскім касцёле: біскупы абмяркуюць версіі таго, што здарылася
© Photo : catholic.byПажар у Будславе
© Photo : catholic.by
Падпісацца
У епархіі не выключаюць, што з-запажару прыйдзецца дэмантаваць унікальны арган, які знаходзіўся ў касцёле.
МІНСК, 12 тра - Sputnik. Пытанні рэстаўрацыі Будслаўскага касцёла і версіі таго, што здарылася ў храме, сёння абмяркуюць біскупы Мінска-Магілёўскай епархіі Рымска-каталіцкай царквы ў РБ, паведаміў прэс-сакратар касцёла ксёндз Юрый Санько.
У мінулы аўторак раніцай на даху Будслаўскага касцёла ўзнік пажар, яго тушылі некалькі разлікаў МНС. Па факце пажару СК распачаў крымінальную справу, гаворка ідзе пра халатнасць.
"Сёння кіраўніцтва Мінскай-Магілёўскай дыяцэзіі будзе абмяркоўваць пытанні звязаныя з пажарам. Размова пойдзе ў тым ліку і пра тое, ці будзе праводзіцца ў гэтым годзе Будслаўскі фэст", - паведаміў Sputnik ксёндз Юрый Санько.
Паводле яго слоў, таксама будуць абмеркаваны ўсе версіі здарэння.
"Мне складана сцвярджаць з нагоды чаго, там магла загарэцца праводка. Маштабны рамонт у касцёле быў чатыры гады таму і настаяцель кажа, што праводка ў храме ў нармальным стане", - сказаў ксёндз Юрый.
Адказваючы на пытанне аб тым, ці разглядае кіраўніцтва РКЦ у РБ версію аб падпале храма, суразмоўца агенцтва сказаў: "гэта пытанне сёння таксама будуць абмяркоўвацца (епіскапатам - Sputnik)".
Прэс-сакратар РКЦ у РБ таксама паведаміў, што ў стадыі абмеркавання знаходзіцца і пытанне дэмантажу унікальнага аргана ў Будслаўскім касцёле. Будслаўскі арган вырабілі ў канцы XVIII - пачатку XIX стагоддзяў. Ён выкананы ў стылі ракако і ўпрыгожаны драўлянай разьбой з пазалотай.
© Photo : catholic.byБудславская икона Божией Матери считается одним из самых почитаемых образов Богородицы в Беларуси
Будславская икона Божией Матери считается одним из самых почитаемых образов Богородицы в Беларуси
© Photo : catholic.by
Па словах ксяндза, сёння апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец плануе візіт у міністэрства культуры, дзе будуць абмеркаваны пытанні рэстаўрацыі касцёла.
Пажар у Будславе
Адзін з самых велічных касцёлаў Беларусі - касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе - загарэўся 11 траўня. Аб задымленні верхняга паверху пажарным у 07:47 паведаміў мясцовы ксёндз. Пажарныя разлікі прыбылі досыць хутка, яны выявілі, што агонь узмацняецца.
© Photo : catholic.byПострадавших в результате пожара нет, книги, иконы и принадлежности для богослужений вынести успели
Пострадавших в результате пожара нет, книги, иконы и принадлежности для богослужений вынести успели
© Photo : catholic.by
Прыхаджане паспелі вынесці кнігі, абразы, прыналежнасці для набажэнстваў. Выратавалі таксама галоўную святыню храма - Будслаўскі абраз Божай Маці. Яна лічыцца адным з самых шанаваных каталікамі Беларусі вобразаў Багародзіцы.
Ніхто не пацярпеў, аднак дах касцёла над цэнтральным нефам абрынуўся, павалілася адна з люстраў.
Мядзельскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч.2 арт.304 (парушэнне правілаў пажарнай бяспекі асобай, адказнай за іх выкананне, што пацягнула па неасцярожнасці ўзнікненне пажару, які прычыніў шкоду ў буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Для ўстанаўлення прычыны пажару прызначана правядзенне комплекснай пажарна-тэхнічнай экспертызы.
Чытайце таксама:
- Пажар у Будславе: як тушылі адзін з самых велічных касцёлаў Беларусі
Як тушылі пажар у Будслаўскім касцёле
Стала вядома, калі адкрыецца парыжскі Нотр-Дам