https://bel.sputnik.by/20210609/Rasyanka-Safya-Sapega-daslala-pershyya-lsty-z-SZA-KDB-1047837861.html
Расіянка Сафія Сапега даслала першыя лісты з СІЗА КДБ
Расіянка Сафія Сапега даслала першыя лісты з СІЗА КДБ
Sputnik Беларусь
Затрыманая ў Мінску сяброўка Рамана Пратасевіча Сафія Сапега ў пісьме родным распавяла падрабязнасці знаходжання пад вартай, а таксама пра свае асцярогі. 09.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-09T14:22+0300
2021-06-09T14:22+0300
2021-06-09T12:38+0300
навіны
палітыка
грамадства
у беларусі
здарэнні
галоўнае
сафія сапега
лісты
кдб рб
сіза кдб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1c/1047737817_0:76:1279:795_1920x0_80_0_0_ddba88f9b3d5fb5db80143167e65e89e.jpg
МІНСК, 9 чэр – Sputnik. Расіянка Сафія Сапега напісала першы ліст з СІЗА КДБ, яго адправілі бацькам 3 чэрвеня, паведамляе Telegram-канал "RT на рускай".Бацька расіянкі Сяргей Дудзіч распавёў, што ад яго дачкі прыйшлі адразу тры лісты, яны былі адпраўлены ў розныя дні.На здароўе не скардзіццаДзяўчына ў сваіх лістах кажа аб асцярогах, што выйдзе "нікім і абсалютна непатрэбнай грамадству", а таксама шкадуе, што не абараніла дысертацыю.Расіянка прызналася, што не ведае дакладнага часу і арыентуецца толькі па званам. Кожную гадзіну яны адбіваюць пэўны час.Па некаторых дадзеных, бацькі атрымалі ад дачкі адначасова тры лісты, якія былі адпраўлены ў розныя дні.Бацька расіянкі распавёў РІА Навіны, што ў першых лістах дачка звяртаецца з бытавымі просьбамі аб неабходнасці перадаць пэўныя рэчы."Просіць нас пісаць ёй, просіць, каб сябры пісалі", - адзначыў Дудзіч.Мужчына таксама паведаміў, што дачка не выказвае скаргаў на здароўе, яе штодня наведвае доктар, у тым ліку "дае заспакаяльнае, глюкозу, для апетыту".Бацька арыштаванай расіянкі падкрэсліў, што Сафія не казала дрэннага пра Пратасевіча, пра яго інтэрв'ю дзяржаўнаму тэлебачанню яна ведае.Хто такая СапегаСафію Сапегу затрымалі разам з экс-галоўным рэдактарам Telegram-канала "Нехта" (прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім) Раманам Пратасевічам пасля экстранай пасадкі самалёта Ryanair ў Мінску 23 траўня. Дзяўчыну арыштавалі на два месяцы па падазрэнні ў здзяйсненні шэрага крымінальных злачынстваў у жніўні-верасні 2020 года.Консул РФ у Беларусі наведаў расіянку толькі аднойчы. Па словах маці дзяўчыны Ганны Дудзіч, гэта здарылася праз два дні пасля затрымання.Між тым, афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава заявіла, што пасольства РФ у Мінску атрымала ад беларускіх улад шматразовы дазвол на наведванне Сафіі Сапегі.Раней у эфіры тэлеканала СТБ было прадстаўлена відэа, у якім Сапега прызналася, што з'яўляецца рэдактарам Telegram-канала "Чорная кніга Беларусі", што публікуе асабістыя дадзеныя сілавікоў. Гэты сэрвіс, як і яго рэгіянальныя версіі, таксама прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкімі.Нагадаем, абаронца расіянкі заяўляў пра панічныя атакі ў дзяўчыны, якая знаходзіцца ў СІЗА КДБ.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210606/IATA-zaklkala-admyants-zabaronu-na-palty-nad-Belarussyu-1047810308.html
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1c/1047737817_0:0:1279:959_1920x0_80_0_0_8344152d5ae53104f06ca7742951172a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , палітыка, грамадства, у беларусі, здарэнні, галоўнае, сафія сапега, лісты, кдб рб, сіза кдб, мінск, раман пратасевіч, варта
навіны , палітыка, грамадства, у беларусі, здарэнні, галоўнае, сафія сапега, лісты, кдб рб, сіза кдб, мінск, раман пратасевіч, варта
Расіянка Сафія Сапега даслала першыя лісты з СІЗА КДБ
Затрыманая ў Мінску сяброўка Рамана Пратасевіча Сафія Сапега ў пісьме родным распавяла падрабязнасці знаходжання пад вартай, а таксама пра свае асцярогі.
МІНСК, 9 чэр – Sputnik. Расіянка Сафія Сапега напісала першы ліст з СІЗА КДБ, яго адправілі бацькам 3 чэрвеня, паведамляе Telegram-канал "RT на рускай".
Бацька расіянкі Сяргей Дудзіч распавёў, што ад яго дачкі прыйшлі адразу тры лісты, яны былі адпраўлены ў розныя дні.
Дзяўчына ў сваіх лістах кажа аб асцярогах, што выйдзе "нікім і абсалютна непатрэбнай грамадству", а таксама шкадуе, што не абараніла дысертацыю.
Расіянка прызналася, што не ведае дакладнага часу і арыентуецца толькі па званам. Кожную гадзіну яны адбіваюць пэўны час.
"У люстэрку сябе не бачыла з 25-га чысла, таму стан скуры вызначаю рукамі, гэта нават пацешна. Дарэчы, люстэрка не прымалі, таму што яно было не такіх параметраў", - піша Сафія.
Па некаторых дадзеных, бацькі атрымалі ад дачкі адначасова тры лісты, якія былі адпраўлены ў розныя дні.
Бацька расіянкі распавёў
РІА Навіны, што ў першых лістах дачка звяртаецца з бытавымі просьбамі аб неабходнасці перадаць пэўныя рэчы.
"Просіць нас пісаць ёй, просіць, каб сябры пісалі", - адзначыў Дудзіч.
Мужчына таксама паведаміў, што дачка не выказвае скаргаў на здароўе, яе штодня наведвае доктар, у тым ліку "дае заспакаяльнае, глюкозу, для апетыту".
Бацька арыштаванай расіянкі падкрэсліў, што Сафія не казала дрэннага пра Пратасевіча, пра яго інтэрв'ю дзяржаўнаму тэлебачанню яна ведае.
Сафію Сапегу затрымалі разам з экс-галоўным рэдактарам Telegram-канала "Нехта" (прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім) Раманам Пратасевічам пасля
экстранай пасадкі самалёта Ryanair ў Мінску 23 траўня. Дзяўчыну арыштавалі
на два месяцы па падазрэнні ў здзяйсненні шэрага крымінальных злачынстваў у жніўні-верасні 2020 года.
Консул РФ у Беларусі наведаў расіянку толькі аднойчы. Па словах маці дзяўчыны Ганны Дудзіч, гэта здарылася праз два дні пасля затрымання.
Між тым, афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава заявіла, што пасольства РФ у Мінску атрымала ад беларускіх улад шматразовы дазвол на наведванне Сафіі Сапегі.
Раней у эфіры тэлеканала СТБ было прадстаўлена відэа, у якім Сапега прызналася, што з'яўляецца рэдактарам Telegram-канала "Чорная кніга Беларусі", што публікуе асабістыя дадзеныя сілавікоў. Гэты сэрвіс, як і яго рэгіянальныя версіі, таксама прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкімі.
Нагадаем, абаронца расіянкі заяўляў пра панічныя атакі ў дзяўчыны, якая знаходзіцца ў СІЗА КДБ.