https://bel.sputnik.by/20210609/SPCh-budze-damagatstsa-ekstradytsy-Sapeg--Rasyu-1047832830.html
СПЧ будзе дамагацца экстрадыцыі Сапегі ў Расію
СПЧ будзе дамагацца экстрадыцыі Сапегі ў Расію
Sputnik Беларусь
Грамадзян Расіі незалежна ад здзейсненага злачынства і яго характару трэба выцягваць, лічыць кіраўнік Савета пры прэзідэнце РФ па развіцці грамадзянскай... 09.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-09T09:24+0300
2021-06-09T09:24+0300
2021-06-09T09:54+0300
навіны
у беларусі
у свеце
грамадства
галоўнае
спч
экстрадыцыя
расія
грамадзяне
злачынства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/18/1047700653_0:62:1201:737_1920x0_80_0_0_2f149ac3b3c4afb789c4c01aa2012023.jpg
МІНСК, 9 чэр - Sputnik. Савет пры прэзідэнце Расіі па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека (СПЧ) будзе дамагацца экстрадыцыі ў Расію затрыманай у Беларусі расіянкі Сафіі Сапегі, заявіў кіраўнік Савета пры прэзідэнце РФ па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека Валерый Фадзееў."Гэта расійская грамадзянка, мы будзем за гэтым сачыць і будзем дамагацца таго, каб было безумоўнае захаванне закона, а яшчэ лепш, каб яе экстрадзіравалі ў Расію", - цытуе ТАСС Фадзеева.Паводле яго слоў, незалежна ад злачынства і яго характару, грамадзян Расіі трэба "выцягваць".Што вядома аб затрыманні СапегіСафія Сапега - грамадзянка Расійскай Федэрацыі, навучэнка ЕГУ у Вільні. Яна была затрымана 23 траўня супрацоўнікамі беларускай міліцыі разам з экс-галоўным рэдактарам прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канала "NEXTA", рэдактарам таксама экстрэмісцкага канала "Беларусь галаўнога мозгу" Раманам Пратасевічам пасля экстранай пасадкі самалёта Ryanair ў Мінску.25 траўня па дзяржТБ паказалі відэа, дзе Сапега распавядае пра тое, што вядзе Telegram-канал "Чорная кніга Беларусі". Гэты рэсурс публікуе асабістыя дадзеныя беларускіх сілавікоў і таксама быў прызнаны экстрэмісцкім.Пытанне затрымання расійскай грамадзянкі абмяркоўвалася на сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Пуцін даручыў МЗС РФ прадставіць усю магчымую дапамогу Сафіі Сапеге.У пачатку чэрвеня стала вядома, што беларускія ўлады далі пасольству Расіі шматразовы дазвол на наведванне расіянкі Сафіі Сапегі.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што раследаваць крымінальную справу ў дачыненні да Сапегі будуць беларускія следчыя.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210605/Putsn-abverg-dachynenne-rasyskkh-spetssluzhba-da-zatrymannya-Pratasevcha-1047807423.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/18/1047700653_0:0:1201:900_1920x0_80_0_0_38950ac8547af775b64819830a50843f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, у свеце, грамадства, галоўнае, спч, экстрадыцыя, расія, грамадзяне, злачынства
навіны , у беларусі, у свеце, грамадства, галоўнае, спч, экстрадыцыя, расія, грамадзяне, злачынства
СПЧ будзе дамагацца экстрадыцыі Сапегі ў Расію
09:24 09.06.2021 (абноўлена: 09:54 09.06.2021) Грамадзян Расіі незалежна ад здзейсненага злачынства і яго характару трэба выцягваць, лічыць кіраўнік Савета пры прэзідэнце РФ па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека.
МІНСК, 9 чэр - Sputnik. Савет пры прэзідэнце Расіі па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека (СПЧ) будзе дамагацца экстрадыцыі ў Расію затрыманай у Беларусі расіянкі Сафіі Сапегі, заявіў кіраўнік Савета пры прэзідэнце РФ па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека Валерый Фадзееў.
"Гэта расійская грамадзянка, мы будзем за гэтым сачыць і будзем дамагацца таго, каб было безумоўнае захаванне закона, а яшчэ лепш, каб яе экстрадзіравалі ў Расію", - цытуе ТАСС Фадзеева.
Паводле яго слоў, незалежна ад злачынства і яго характару, грамадзян Расіі трэба "выцягваць".
Што вядома аб затрыманні Сапегі
Сафія Сапега - грамадзянка Расійскай Федэрацыі, навучэнка ЕГУ у Вільні. Яна была затрымана 23 траўня супрацоўнікамі беларускай міліцыі разам з экс-галоўным рэдактарам прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канала "NEXTA", рэдактарам таксама экстрэмісцкага канала "Беларусь галаўнога мозгу" Раманам Пратасевічам пасля экстранай пасадкі самалёта Ryanair ў Мінску.
25 траўня па дзяржТБ паказалі відэа, дзе Сапега распавядае пра тое, што вядзе Telegram-канал "Чорная кніга Беларусі". Гэты рэсурс публікуе асабістыя дадзеныя беларускіх сілавікоў і таксама быў прызнаны экстрэмісцкім.
Пытанне затрымання расійскай грамадзянкі абмяркоўвалася на сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Пуцін даручыў МЗС РФ прадставіць усю магчымую дапамогу Сафіі Сапеге.
У пачатку чэрвеня стала вядома, што беларускія ўлады далі пасольству Расіі шматразовы дазвол на наведванне расіянкі Сафіі Сапегі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што раследаваць крымінальную справу ў дачыненні да Сапегі будуць беларускія следчыя.