21:18 20 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.15
Cтраты Беларусі падчас акупацыі нямецка-фашысцкай Германіяй 1941-1944 гадоў
© Sputnik /

Паводле ацэнак спецыялістаў, Беларусь больш чым якая-небудзь іншая краіна Еўропы пацярпела ад Другой сусветнай вайны.

Афіцыйная статыстыка сведчыць: калі да вайны ў Беларусі ў яе цяперашніх межах пражывала 9,2 мільёна чалавек, то ў канцы 1944 — 6,3 мільёна чалавек.

За гады акупацыі гітлераўцы правялі звыш 140 карных аперацый, падчас якіх поўнасцю або часткова знішчылі 5454 вёскі. На тэрыторыі Беларусі існавала каля 250 лагераў савецкіх ваеннапалонных і 350 месцаў прымусовага ўтрымання насельніцтва.

На беларускай зямлі нямецкія захопнікі спалілі, разбурылі і разрабавалі 209 з 270 гарадоў і раённых цэнтраў (на 80-90% былі разбураны Мінск, Гомель, Віцебск), 9200 вёсак.

Эканоміка рэспублікі па прамысловых і энергетычных магутнасцях была адкінута на ўзровень 1913 года. Акупанты спалілі і разбурылі 100.465 прамысловых вытворчых будынкаў. Было знішчана або вывезена ў Германію 10338 прамысловых прадпрыемстваў, уключаючы ўсе буйныя электрастанцыі (85% іх даваеннай колькасці).

Прамой матэрыяльны ўрон, нанесены Беларусі акупацыяй, вылічаецца ў 75 мільярдаў рублёў (у цэнах 1941), што, па дадзеных Нацыянальнага архіва, у 35 разоў перавышала бюджэт рэспублікі 1940 года.

Тэги:
Масавыя забойствы, Ваеннапалонныя, Акупацыя, Другая сусветная вайна (1939-1945), Вялікая Айчынная вайна (1941-1945
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ інфаграфіка

  • Беларускі аграэкатурызм у лічбах – інфографіка на bel.sputnik.by
    Последнее обновление: 09:55 20.07.2018
    09:55 20.07.2018

    Беларускі аграэкатурызм у лічбах

    Дадзеныя статыстыкі аграэкатурызму ў Беларусі паказваюць пастаянны рост паказчыкаў галіны, і асноўнай прычынай гэтага з'яўляецца ўнутраны турызм.

    12
  • Славянскі базар у Віцебску 2018 – інфаграфіка на bel.sputnik.by
    Последнее обновление: 12:27 12.07.2018
    12:27 12.07.2018

    "Славянскі базар у Віцебску 2018"

    Асноўныя пляцоўкі і праграмы XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" 2018 года - у інфаграфіцы Sputnik.

    16
  • Святкаванне Дня Незалежнасці ў Мінску 2018 – інфографіка на bel.sputnik.by
    Последнее обновление: 17:24 29.06.2018
    17:24 29.06.2018

    Дзень Рэспублікі: месцы гулянняў і салюту

    Схема святочных мерапрыемстваў і феерверкаў у Мінску на Дзень Рэспублікі 3 ліпеня 2018 года.

    15
  • Найбуйнейшыя ореn air фестывалі ў Беларусі 2018 – інфографіка на bel.sputnik.by
    Последнее обновление: 16:55 08.06.2018
    16:55 08.06.2018

    Не прапусці лета – 2018!

    Каб лета не мінула дарэмна, глядзіце ў інфаграфіцы Sputnik месцы і даты правядзення найбуйнешных беларускіх оупэн-эіраў 2018 года.

    54

Галоўныя тэмы