19:52 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Інфаграфіка

Каляндар выхадных і святочных дзён у 2018 годзе ў Беларусі

Атрымаць кароткую спасылку
81431
Святочныя і выхадныя дні ў 2018 годзе ў Беларусі
© Sputnik/

Перанос рабочых і выхадных дзён у 2018-м у Беларусі зацверджаны адпаведным рашэннем урада. Каляндар святочных і непрацоўных дзён у 2018 годзе - у інфаграфіцы Sputnik.

Урад Беларусі зацвердзіў дакладны графік пераносу рабочых і выхадных дзён у канцы лістапада 2017-га. Толькі пасля гэтага беларусы даведаліся, у якія дні у 2018 годзе будуць адпачываць, а ў якія — працаваць.

Напрыклад, 2 студзеня ў Беларусі таксама будзе выхадным днём, аднак папрацаваць давядзецца 20-га чысла. Вядома ж, абвешчаныя выхадныя і ў дзяржаўныя святы — 8 Сакавіка, Дзень Незалежнасці, Дзень Перамогі і 7 лістапада — без пераносу на іншыя дні.

Рабочыя ж дні ў 2018-м пераносяцца наступным чынам:

  • з пятніцы 9 сакавіка — на суботу 3 сакавіка;
  • з панядзелка 16 красавіка — на суботу 14 красавіка;
  • з панядзелка 30 красавіка — на суботу 28 красавіка,
  • з панядзелка 2 ліпеня — на суботу 7 ліпеня;
  • з 24 снежня — на 22 снежня;
  • з 31 снежня — на 29 снежня.

Вядома, па рашэнні працадаўцы выхадныя могуць быць абвешчаныя і ў іншыя даты, а працоўныя дні можна не пераносіць. Канкрэтныя рашэнні прымаюць вашыя наймальнікі. Па графіку Саўміна будуць працаваць усе дзяржаўныя арганізацыі.

Падрабязны каляндар пераносу рабочых і выхадных дзён для Беларусі — у інфаграфіцы Sputnik.

Чытайце таксама:


По теме

Стала вядома, як доўга беларусы будуць адпачываць на Новы год
Тэги:
праздники, Календарь праздников 2018, перенос выходных, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ інфаграфіка

Галоўныя тэмы