Сацсеткі аб цяжарнасці Домрачавай: чакаем новага чэмпіёна

© Flickr / Jack TinneyПустышка
Пустышка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Навіна аб цяжарнасці беларускай біятланісткі ўсхвалявала не толькі аматараў спорту.

МІНСК, 5 кра - Sputnik. Сацыяльныя сеткі абмяркоўваюць заяву аб будучым нараджэнні дзіцяці біятланістаў Оле-Эйнара Б'ёрндалена і Дар'і Домрачавай.

42-гадовы нарвежац Б'ёрндален на спецыяльна скліканай прэс-канферэнцыі 5 красавіка абвясціў аб рашэнні працягнуць кар'еру, адзначыўшы, што ў яго планах прыняць удзел у Алімпійскіх гульнях 2018 года ў Пхенчхане. Таксама ён заявіў аб тым, што ў кастрычніку ў іх з Домрачавай народзіцца дзіця.

Сацсеткі бурна ўспрынялі навіны пра самую папулярную пару ў свеце біятлона.    

Домрачава і Б'ёрндален пазнаёміліся ў 2010 годзе на Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы. Да гэтага часу пара не зарэгістравала свае адносіны. Больш за тое, афіцыйна ні нарвежац, ні беларуска раней не пацвярджалі чуткі аб іх саюзе.

Стужка навiн
0