16:31 11 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.43
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
31 0 0

Натарыят Беларусі ўпершыню быў прадстаўлены на міжнародных спаборніцтвах такога ўзроўню.

МІНСК, 9 чэр — Sputnik. Каманда Беларускай натарыяльнай палаты (БНП) стала пераможцам XIV Алімпіяды натарыусаў, паведамілі Sputnik у БНП.

Гульні, удзел у якіх узялі прадстаўнікі натарыяльных акруг Польшчы, каманды Славакіі, Чэхіі, Венгрыі, Румыніі, Балгарыі, Турцыі, а таксама Расіі і Ўкраіны, прайшлі ў горадзе Мшана Долна недалёка ад Кракава.

"Упартая барацьба і воля да перамогі прывялі каманду беларускага натарыята на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару XIV Алімпіяды натарыусаў. У скарбонцы каманды Беларускай натарыяльнай палаты 18 медалёў рознай вартасці: дзевяць залатых, шэсць сярэбраных і тры бронзавыя", — распавялі ў БНП.

"Серабро" Алімпіяды заваявалі натарыусы з Украіны, трэцімі сталі прадстаўнікі Чэхіі.

Суразмоўцы адзначылі, што натарыусы памераліся сіламі больш чым у дзесяці відах спорту, такіх як футбол, валейбол, шахматы, тэніс, штурханне ядра і іншыя.

Тэги:
Адвакатура і натарыят, Спартыўная дысцыпліна, Беларуская натарыяльная палата, Беларусь

Галоўныя тэмы