00:28 20 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Аўтобус на прыпынку

Акей, Sputnik: як на працу трапляюць кіроўцы першых аўтобусаў?

© Sputnik / Виктор Толочко
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
“Акей, Sputnik!” (8)
1310

Ніякай містыкі няма – спецыяльна дзеля дастаўкі кіроўцаў грамадскага транспарта па горадзе ходзіць дзяжурны аўтобус.

МІНСК, 13 чэр — Sputnik. Кіроўцаў першых аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў дастаўляюць на працоўныя месцы сіламі арганізацыі, распавёў Sputnik намеснік гендырэктара УП "Мінсктранс" Віктар Тозік.

Sputnik працягвае адказваць на самыя незвычайныя пытанні пра Беларусь і беларусаў.  Гэтым разам мы высветлілі, як на працу дабіраюцца кіроўцы першых рэйсаў грамадскага транспарту.

"Усё вельмі проста, на самай справе: ёсць спецыяльныя дзяжурныя аўтобусы. Яны развозяць па горадзе кіроўцаў па завяршэнні змены каля гадзіны ночы. Потым такія ж аўтобусы збіраюць па горадзе кіроўцаў першых змен і прывозяць на працу прыблізна да 04:15", —  растлумачыў прадстаўнік "Мінсктрансу".

Сярод супрацоўнікаў прадпрыемства такія аўтобусы завуцца "дзяжуркамі". Іх кіроўцы ўвечары самі дабіраюцца на грамадскім транспарце да месца стаянкі аўтобуса, а з раніцы з'язджаюць на ім жа.

"Нашы кіроўцы ведаюць канкрэтныя маршруты, на якіх у пэўны час трэба чакаць "дзяжурку" — тут усё проста і ўсім зручна", — сказаў на заканчэнне Тозік.

Тэмы:
“Акей, Sputnik!” (8)
Тэги:
Грамадскі транспарт, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы