04:55 20 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.41
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
Вышыванкі, ружы і пена ў фантане: сталіца ў Дзень Незалежнасці (5)
6940

Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі абвяшчае пра адкрыццё сезону ружаў і запрашае мінчан і гасцей сталіцы на шэраг культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў, якія адбудуцца ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

МІНСК, 29 чэр — Sputnik. Пік актыўнасці квітнення царыцы кветак прыпадае на канец чэрвеня — пачатак ліпеня, і наведвальнікі батанічнага саду чакаюць, калі закрасуюць кветкі адной з самых легендарных дэкаратыўных калекцый — калекцыі ружаў, а Батанічны сад падрыхтаваў да Дня Незалежнасці Беларусі, які адзначаецца 3 ліпеня, шэраг культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў і запрашае на любаванне калекцыяй, разнастайнасцю гатункаў руж, якіх у Батанічным больш за трыста, паведамляецца на сайце ўстановы.

На мерапрыемстве будзе магчымасць не толькі атрымаць асалоду ад красавання і водару кветак, але і атрымаць практычныя парады і рэкамендацыі па догляду і вырошчванню ружаў ад куратараў калекцыі проста на тэрыторыі разарыя.

Роза на выставке
© Sputnik / Сергей Мальгавко
Ружа на выставе

Прафесійныя экскурсаводы правядуць экскурсіі па разарыі, а таксама да цюльпанавага дрэва і іншых эксклюзіўных раслін.

На пляцоўцы каля экспазіцыйнай аранжарэі наведвальнікі змогуць паўдзельнічаць у разнастайных майстар-класах, даведацца пра гісторыю самых вядомых гатункаў руж батанічнага саду і ўбачыць дэфіле мадэляў з букетамі ружаў, аксэсуарамі, вырабленымі фларыстамі, а таксама паслухаць "жывую" музыку — ад шансону да джаза.

Разнастайныя майстр-класы пачынаюць працу з 12.30, а 13.00 — адкрыццё мерапрыемства.

Уваход на ландшафтную зону батанічнага саду платны — 60 000 бел. рублёў. Льготны білет (для вучняў, студэнтаў, пенсіянераў) — 30 000 бел. рублёў. Бясплатна — дзеці да 6 гадоў, інваліды ўсіх груп, сіроты, шматдзетныя сем'і, вайскоўцы тэрміновай службы.

Тэмы:
Вышыванкі, ружы і пена ў фантане: сталіца ў Дзень Незалежнасці (5)
Тэги:
Культурна-масавыя мерапрыемствы, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы