23:23 19 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Цягнік БЧД. Архіўнае фота

БЧ запускае новы цягнік да Вільні

© Flickr/ Artem Svetlov
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
2910

Дадатковы састаў будзе курсіраваць з чацвярга, аднак толькі ў буднія дні – па панядзелках, аўторках, серадах і чацвяргах.

МІНСК, 13 ліп — Sputnik. Беларуская чыгунка запусціла дадатковы цягнік па маршруце Мінск-Вільнюс, паведамілі Sputnik у прэс-службе БЧ.

Састаў пачне курсіраваць з 14 ліпеня. Хадзіць ён будзе па панядзелках, аўторках, серадах і чацвяргах.

"Цягнік №809 Мінск-Вільня будзе адпраўляцца з Мінска ў 14 гадзін 03 хвіліны і прыбываць у Вільню а 17 гадзіне. У адваротным кірунку цягнік №810 Вільнюс-Мінск адправіцца ў 12 гадзін 30 хвілін і прыбудзе ў Мінск а 15 гадзіне 27 хвіліне", — паведамілі беларускія чыгуначнікі.

Як дадалі ў БЧ, пагранічны і мытны кантроль на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пасажыры будуць праходзіць на станцыі Гудагай, а на тэрыторыі Літвы — ў тэрмінале станцыі Вільнюс, што скараціць час знаходжання ў дарозе.

"Мэтай рэалізацыі дадзенага праекта з'яўляецца ўзмацненне транспартных сувязяў паміж сталіцамі Беларусі і Літвы, пашырэнне магчымасцяў пасажыраў у выбары варыянту паездкі, павышэнне якасці аказваемых паслуг", — растлумачылі ў БЧ.

Віленскі напрамак — адзін з самых папулярных для беларусаў. На цягніку да сталіцы Літвы ехаць усяго некалькі гадзін, недалёка ад вакзала знаходзяцца і буйныя гандлёвыя цэнтры — у тым ліку і папулярны сярод беларусаў "Акропаліс".

Тэги:
Чыгуначны транспарт, Літва, Вільня, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы