23:50 25 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.41
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
26 0 0

Спецыялісты адзначаюць, што ў бягучым годзе не так горача, як у мінулым, але тэмпература ўсё адно вышэй за кліматычную норму.

МІНСК, 21 ліп — Sputnik. Надвор'е ў першым паўгоддзі ў Беларусі была вельмі кантрасным, а лета — экстрэмальным, заявіла журналістам у чацвер галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова.

Па дадзеных Гідрамета, тэмпература паветра ў першай палове года была ў сярэднім на 2,8 градуса вышэй за кліматычную норму, аднак гэта ніжэй, чым у папярэднім, які ўвайшоў у гісторыю як самы гарачы.

"Усе месяцы гэтага паўгоддзя, за выключэннем студзеня, былі цяплей за кліматычную норму. Снежань цікавы тым, што ён быў вельмі цёплым, а 23 снежня зафіксаваныя абсалютныя снежаньскія максімумы — гэта нетыпова для нашай краіны", — распавяла Рыбакова.

Паводле яе слоў, усе вясновыя месяцы былі цяплейымі, чым звычайна, а лета выдалася "экстрэмальным".

"У нас адзначаны перыяды вельмі цёплага надвор'я і моцных пахаладанняў. Практычна адсутнічаюць паветраныя масы з Атлантыкі, як гэта звычайна бывае. Сёлета адзначаецца медыяльны перанос паветра — або з поўначы Еўропы, або з Міжземнага мора. Таму і такія перапады", — сказала Рыбакова.

Пракаментавала сіноптык і смерч ў Шаркаўшчыне, праз які істотна пацярпелі пабудовы ў райцэнтры. Яна адзначыла, што падобныя з'явы ў Беларусі фіксуюцца адзін-два разы на год, а шырокі рэзананс яны набываюць у асноўным праз з'яўлення ў інтэрнэце вялікай колькасці відэа і фота наступстваў стыхіі.

Тэги:
Анамаліі надвор'я, Гідраметэацэнтр Рэспублікі Беларусь, Беларусь

Галоўныя тэмы