07:11 06 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
15450

На фестывалі пакажуць аўтэнтычнае беларускае вяселле – паўнавартасны абрад у народным стылі. Арганізатары шукаюць для яго закаханую пару з сур’ёзнымі намерамі.

МІНСК, 23 жні — Sputnik. Паказ вяселля будзе арганізаваны ў межах фестывальнай прэзентацыі музычнага кампакт-дыска "Песні і найгрышы вяселля вёскі Лявонпаль і яе наваколляў у запісах Сяргея Панізніка 1968-1969 гадоў", матэрыял для якога быў запісаны амаль 50 год таму ў Міёрскім раёне Віцебскай вобласці, распавялі арганізатары мерапрыемства.  

У абрадзе возьмуць удзел Сяргей Доўгушаў (гурт Vuraj), Юлія Літвінава, сябры Студенцкага этнаграфічнага таварыства (СЭТ) і гледачы.

Вяселле ў беларускай вёсцы
© Photo : прадастаўлена арганізатарамі "Камяніца-2016"
Вяселле ў беларускай вёсцы

"Натуральна, што маладыя мусяць мець сур'ёзныя намеры — дзеля жарту такія рэчы рабіць не трэба, мы будзем намагацца аднавіць атмасферу вясковага вяселля таго часу. Будзе нават стол з аўтэнтычнымі прысмакамі. Прагучаць і застольныя песні, і танцавальныя мелодыі: полькі, вальсы, кракавяк. Разам з тым навучым усіх танцаваць", — распавёў кіраўнік праекта Сяргей Доўгушаў.

Пачатак абраду запланаваы на 15.00 каля кафэ "Беларуская карчма", на тэрыторыі Музею народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам, дзе будзе адбывацца фэст. Працягласць абраду — каля 90 хвілін. Жадаючыя стаць жаніхом і нявестай павінны даслаць свае фота ў народных строях на адрас kamianica.viasielle@gmail.com не паздней за 1 верасня.

Хэдлайнерамі "Камяніцы-2016" будуць этна-трыа "Троіца" і Іна Жаланная (Расія). Таксама выступяць фолк-рокеры "Тарута" (Украіна), этна-трансавы калектыў "Оле-Лукойе" (Расія), рок-гурт Re1ikt (Беларусь), фолк-ансамбль "Ветах" (Беларусь), спявачка Паліна Рэспубліка (Беларусь) і іншыя музыкі.

Вяселле ў беларускай вёсцы
© Photo : прадастаўлена арганізатарамі "Камяніца-2016"
Вяселле ў беларускай вёсцы

Фестываль адбудзецца 10 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту; кошт квіткоў складае: 10 рублёў, студэнты — 7 рублёў, школьнікі — 5 рублёў. Для дашкольнікаў і гледачоў у поўных нацыянальных убраннях (ад абутку да галаўнога ўбора) уваход вольны.

Тэги:
Нацыянальная культура, Музей народнай архітэктуры і побыту, Беларусь

Галоўныя тэмы