13:20 09 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.42
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
13 0 0

Згодна з павер’ем, калі сурок бачыць свой цень – значыць зіма працягнецца яшчэ шэсць тыдняў.

МІНСК, 2 лют — Sputnik. Сёння Дзень Сурка, па паводзінах гэтай жывёлы вызначаюць, ці хутка наступіць вясна. 

І калі ў беларускіх заапарках няма гэтай жывёліны, затое дастаткова іншых прыкмет, па якіх вызначаюць раннюю або познюю вясну, то вось сурок у Маскоўскім заапарку праспіць Дзень Сурка, што, згодна з павер'ем, сведчыць аб няхуткай вясне, паведамляе РІА "Новости".

"Сурок яшчэ спіць. Ён прачынаецца, глядзіць, ці не растаў снег і ці не вырасла трава, а паколькі ў нас не плануецца раптоўнага пацяплення, то праспіць (Дзень Сурка), пласт снегу ў нас вялікі", — паведамілі ў прэс-службе маскоўскага заапарка.

Дзень Сурка (Groundhog Day) традыцыйна адзначаецца ў ЗША 2 лютага.

Згодна з павер'ем, у гэты дзень трэба ўважліва сачыць за сурком, які вылазіць са сваёй нары, каб даведацца, калі наступіць вясна. Калі сурок бачыць свой цень — гэта значыць, дзень сонечны — сурок хаваецца назад у нару, і зіма будзе працягвацца яшчэ шэсць тыдняў. Калі ж звярок не ўбачыць свайго ценю — гэта значыць, дзень пахмурны, вясна будзе ранняя.

Тэги:
Маскоўскі заапарк, Расія

Галоўныя тэмы