Фотафакт: у Аўстраліі жыве руды кот даўжынёй 118 сантыметраў

© Photo : Facebook / Stephy Hirst Кот Амар
Кот Амар - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Больш за 15 тысяч карыстальнікаў Instagram падпісаліся на акаўнт вялізнага рудога мэйн-куна.

МІНСК, 18 мая — Sputnik. Аўстралійскі кот па мянушцы Амар праславіўся на ўвесь свет дзякуючы сваім памерам — даўжыня жывёлы складае 118 сантыметраў, а ўвагу ў гэтыя дні на яго звярнулі многія сусветныя СМІ.

Кот Амар — пароды мэйн-кун, які жыве разам з гаспадыняй Стэфані Хэрст і яе сабакам Пэні ў горадзе Мельбурн (Аўстралія). У жывёлы ёсць свой Instagram-акаўнт, у якім за жыццём "суперката" сочаць тысячы чалавек.

Публикация от Omar the Maine Coon (@omar_mainecoon) Май 5 2017 в 5:17 PDT

Амар стаў вядомы дзякуючы сваёй даўжыні — 118 сантыметраў. Зараз яму ўсяго тры гады, таму ён можа яшчэ трохі падрасці.

Стужка навiн
0