МІНСК, 18 мая — Sputnik. Дызайнер з Лондана Олі Гібс, наведваючы Rijksmuseum у Амстэрдаме, вырашыў што карціны Рэмбрандта занадта сур'ёзныя.
Галерэя Рэйксмузеўма, адна найбольш прэстыжных у свеце і славіцца сваімі карцінамі галандскіх майстроў. Калекцыя ўключае ў сябе шэдэўры эпохі Адраджэння і барока такіх мастакоў, як Ян ван Эйк і Рэмбрандт.
Жывапісныя палотны адлюстроўваюць дух часу. На іх вельмі рэдка можна ўбачыць, каб людзі ўсміхаліся. Олі Гібс вырашыў, што з дапамогаю FaceApp гэта можна хутка выправіць.
Went to a museum armed with Face App to brighten up a lot of the sombre looks on the paintings and sculptures. The results… pic.twitter.com/N0zYGAFgKW
— Olly Gibbs (@ollyog) 11 мая 2017 г.
Пераўтварэнні атрымаліся вельмі рэалістычнымі і цяжка не ўсміхнуцца самому, гледзячы на іх. Першапачатковы твіт Гібса быў працытаваны больш чым 10000 разоў. На самай справе, нават Rijksmuseum знайшоў фатаграфіі чароўнымі.