01:45 03 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.73
  • 100 RUB3.44
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
11820

Сустрэчу з кумірам моладзі Уладам Бумагай прыйшлося перапыніць з-за меркаванняў бяспекі.

МІНСК, 6 чэр — Sputnik. Мінскі відэаблогер Улад Бумага сабраў у свой дзень нараджэння ў панядзелак некалькі тысяч прыхільнікаў на сустрэчы ў сталічным ГЦ Galleria Minsk.

Улад Бумага, ён жа А4 — адзін з самых папулярных сучасных беларускіх блогераў: у юнака больш за 1,6 мільёна падпісчыкаў на YouTube. У мінулы панядзелак маладому чалавеку споўніўся 21 год, і ён вырашыў правесці першую ў жыцці фан-сустрэчу, прымеркаваўшы яе таксама да канферэнцыі відэаблогераў "Вiдак".

Мяркуючы па фатаграфіях і відэа з сустрэчы з Уладам Бумагай у ГЦ Galleria Minsk, прыйшлі пабачыць куміра каля трох тысяч чалавек — пераважна дзяўчаты, якія былі рады паглядзець на А4 і паспрабаваць зрабіць з ім сэлфі.

Пасля такога гармідару арганізатарам нават прыйшлося прыпыніць сустрэчу з блогерам — з-за меркаванняў бяспекі.

"Арганізатары вырашылі ўсё скончыць для вашай бяспекі. Вялікі дзякуй усім, хто прыйшоў, я вас люблю. Сустрэнемся на "Вiдаке". Усе падарункі мне перададуць, дзякуй вам вялікі", — напісаў пасля гэтага Бумага.

 

Фотаздымак блогера з сустрэчы толькі "УКантакце" набраў больш за сем тысяч лайкаў і парадку 500 каментароў за некалькі гадзін.

Сярод самых папулярных відэа блогера — ноч у батутным цэнтры (9,4 мільёна праглядаў) і пародыя на кліп песні гурта "Грибы" "Тает лед", якую Бумага прысвяціў службе ў арміі (9,3 мільёна).

Тэги:
блогер, Улад Бумага, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы