13:57 23 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.21
  • EUR2.39
  • 100 RUB3.44
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
2710

Капліца беларускай суполкі ў сталіцы Вялікабрытаніі - гэта першы цалкам драўляны будынак, пабудаваны ў Лондане з 1666 года.

МІНСК, 6 ліп — Sputnik. Мемарыяльная грэка-каталіцкая капліца, збудаваная беларускай дыяспарай у Лондане, атрымала прэстыжную ўзнагароду New London Awards арганізацыі "Новая архітэктура Лондана" (NLA).

Капліцу ў памяць пра ахвяраў аварыі на Чарнобыльскай АЭС пабудавалі ў паўночным Лондане, яе ўзвядзенне было завершана ў канцы мінулага года. Храм выкананы цалкам з дрэва, яго аўтарам выступіў брытанскі архітэктар кітайскага паходжання Со Цзыюань.

Паводле інфармацыі NLA, беларуская капліца ў 2017 годзе стала лепшым новым будынкам у Лондане ў катэгорыі People's Choice.

У маі бягучага года храм ужо быў адзначаны ўзнагародай Каралеўскага інстытута архітэктараў (RIBA London Award 2017) — ён быў прызнаны адным з 50 самых прыгожых будынкаў Лондана.

Тэги:
капліца, архітэктура, Вялікабрытанія, Лондан

Галоўныя тэмы