22:33 15 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША Хізэр Наўэрт

Прэс-сакратар Дзярждэпа ЗША пераблытала Беларусь і Літву

© AP / STF
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
2311

Хізэр Наўэрт заявіла, што прадстаўнікі ЗША і РФ Курт Волкер і Уладзіслаў Суркоў сустракаліся ў Літве, а не ў Беларусі.

МІНСК, 24 жні — Sputnik. Афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША Хізэр Наўэрт пераблытала Беларусь і Літву, каментуючы вынікі сустрэчы Волкнера і Суркова, падчас свайго брыфінгу, які прайшоў у сераду.

Прадстаўнікі ЗША і Расіі Волкер і Суркоў на мінулым тыдні правялі перамовы ў Мінску.

"Ён (Волкер — Sputnik) быў у Літве на гэтым тыдні і сустракаўся з некаторымі расійскімі чыноўнікамі з мэтай правесці перамовы аб Мінскім працэсе", — заявіла на брыфінгу Наўэрт.

Журналісты перапыталі ў яе, ці не праходзіла сустрэча ў Мінску, аднак яна зноў пацвердзіла: яны адбыліся менавіта ў Літве. "Я ведаю, што яны былі ў Літве, яны сустрэліся ўчора з высокапастаўленымі службовымі асобамі ўрада. І яны размаўлялі пра Украіну", — запэўніла яна.

Па словах прадстаўніцы Дэярждэпа, дадзеных аб сустрэчы Волкера і Суркова ў Беларусі ў яе запісах няма. Пасля заявы прадстаўніцы Дзярждэпа, якая пераблытала Беларусь і Літву, некалькі журналістаў здзіўлена паднялі бровы і пераправерылі ўласныя запісы.

Тэги:
география, Госдеп США, Літва, Беларусь, ЗША

Галоўныя тэмы