02:44 25 лістапада 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.37
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
17 0 0

Шэраг экспертаў лічаць, што намаляваны вуглём партрэт жанчыны ствараўся ў адзін час са знакамітай Джокондой, аднак для дакладнага адказу патрэбны дадатковыя даследаванні.

МІНСК, 29 вер — Sputnik. Эскіз з выявай аголенай жанчыны, які доўгія гады захоўваўся ў музеі Кондэ ў палацы Шанціі, мог быць эскізам для "Моны Лізы" Леанарда да Вінчы, пішуць брытанскія СМІ са спасылкай на французскіх экспертаў.

На малюнку пад назвай Joconde Nue намалявана напаўаголеныя жанчына, знешне вельмі падобная на Мону Лізу, якая вісіць у музеі Луўр ў цэнтры Парыжа. Яна была набыта ў 1862 годзе за сем тысяч франкаў, што для таго часу было вялікай сумай.

Сучасныя эксперты вырашыліся на даследаванне эскіза, і пасля некалькіх тыдняў тэстаў прыйшлі да высновы, што Леанарда ды Вінчы цалкам мог прыкласці да яго руку.

"Твар і рукі на абедзвюх працах практычна ідэнтычныя. Гэта не бледная копія. Мы бачым працу, якая стваралася адначасова з Монай Лізай напрыканцы жыцця Леанарда", — цытуюць выдання словы куратара музея Конде Мацье Дзельдзіка.

Эксперт Луўра Бруна Матэн пацвердзіў, што малюнак быў зроблены ў гады жыцця Леанарда ды Вінчы. Пры гэтым ён звярнуў увагу на тое, што штрыхоўку ў верхнім куце працы відавочна рабіў праўша. Тады як знакаміты мастак эпохі Адраджэння, як вядома, маляваў левай рукой. Таму ён заклікаў быць "вельмі асцярожнымі" ў ацэнках.

Даследаванні, хутчэй за ўсё, працягнуцца. Між тым, куратары музея спадзяюцца атрымаць больш пэўны адказ, хто намаляваў Joconde Nue да 500-годдзя са дня смерці Леанарда. Угодкі будуць адзначаць у 2019 годзе.

Тэги:
гісторыя, жывапіс, Францыя

Галоўныя тэмы