06:19 04 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.15
  • 100 RUB3.55
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
23 0 0

У відэароліку-пародыі Ургант захаваў "хатні" фон і нават апрануўся, як Сабчак.

МІНСК, 20 кас — Sputnik. Вядомы расійскі тэлевядучы і акцёр Іван Ургант зняў пародыю на відэазварот Ксеніі Сабчак, у якім яна абвясціла аб намеры ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2018 года.

Відэаролік-пародыя быў прадэманстраваны ў эфіры праграмы "Вячэрні Ургант" у чацвер, 19 кастрычніка.

Характэрна, што вядучы цалкам захаваў "хатні" фон, які быў у Сабчак на відэа. Таксама ён надзеў вельмі падобную кашулю, акуляры і нават парык.

У жартаўлівым відэароліку Ургант заклікаў галасаваць не за сябе, а за Стаса Пьеху, ніяк гэта не тлумачачы.

"Я ўсіх заклікаю аддаць свой голас Стасу П'ехе", — адзначыў Ургант. Таксама ён зрабіў пародыю на канец відэазвароту Ксеніі Сабчак, у якім яна кажа, што з'яўляецца кандыдатам "супраць усіх". "Іван Ургант. Супраць усіх, ды не ўсіх!" — заключае тэлевядучы.

Аб рашэнні ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта Расіі Ксенія Сабчак абвясціла ўвечары ў сераду, 18 кастрычніка. Пра гэта яна паведаміла на сайце sobchakprotivvseh.ru, а таксама зняла відэаролік, у якім заклікала не байкатаваць выбары і параўнала сябе з графой у бюлетэні "супраць усіх".

Тэги:
Ксенія Сабчак, Іван Ургант, Расія

Галоўныя тэмы