19:51 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
YouTube

Сталі вядомыя папулярныя ў беларусаў відэа ў 2017 годзе

© Pixabay
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
910

Больш за ўсё праглядаў у рэспубліцы набрала 62-я серыя мультфільма "Маша і мядзведзь".

МІНСК, 7 сне — Sputnik. Google апублікаваў традыцыйны рэйтынг YouTube Rewind з самымі папулярнымі відэа года на YouTube.

Рэйтынг складаўся з улікам колькасці праглядаў, каментароў, лайкаў і перасыланняў.

У беларусаў самай запатрабаванай стала 62-я серыя мультфільма "Маша і Мядзведзь", якая набрала агулам больш за 200 мільёнаў праглядаў. Серыя называецца "Спі, мая радасць, засні!".

Глядзелі беларусы вядомы рэп-батл паміж Oxxxymirom і Гнойным, які выйшаў у жніўні 2017 года і набраў больш за 28 мільёнаў праглядаў на YouTube. Многія сачылі за лёсам удзельніцы праграмы "Пусть говорят" Дыяны Шурыгінай. Самай папулярнай апынулася серыя ток-шоу "У разгар вечарынкі. Частка 1".

Глядзелі беларусы пародыю на кліп "Тает лёд" гурта "Грибы" з удзелам Івана Урганта і прафесара Аляксандра Бяляева. Вялікую папулярнасць набыло відэа, у якім беларуская лёгкаатлетка Віялета Скварцова, якая перамагла на юнацкім чэмпіянаце Еўропы, сышла з пастамента з-за памылкі з гімнам.

У свеце самым папулярным у 2017 годзе стала відэа з шоу The Mask Singer ("Спявак у масцы"). Ролік выйшаў у 2016 годзе ў Паўднёвай Карэі. Яго ўжо адаптавалі ў Тайландзе, В'етнаме, Кітаі, і сёння відэа выступленняў удзельнікаў шоу у суме ўжо паглядзелі больш за 3 мільярды разоў.

Тэги:
Google, YouTube Rewind, YouTube, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы