Лепшы беларускі рэцэпт ад пахмелля: гатуем аўсяны кісель

© Pixabay / arinajaАўсяны кісель
Аўсяны кісель - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларусы шмат ведалі не толькі пра вясёлыя святы, але і пра барацьбу з іх наступствамі. Народны антыпахмельны рэцэпт дапаможа прывесці сябе ў добрую форму.

Пра пахмелле яшчэ сам Якуб Колас пісаў у сваім аднаіменным вершы: "Тфу! Пад грудзі падпірае! Кішкі зблытаны ў камяк, ну, а ў роце, каб ты знала — фэ, які нядобры смак!".

Дарагому госцю - усё самае лепшае - Sputnik Беларусь
Сакрэты беларускай гасціннасці: чым частаваць нечаканага госця

Прапануем вам рэцэпт аўсянага кісялю, які ў гэтыя дні прыйдзецца якраз дарэчы. Спадзяемся, дапаможа і спадабаецца.

Калі вы хацелі раніцай 1 студзеня паласавацца аўсяным кісялём, трэба было рыхтавацца загадзя: страва павінна настойвацца двое сутак. Але наперадзе доўгія навагоднія святы, таму рэцэпт усё яшчэ можна занатаваць.

Для таго, каб прыгатаваць традыцыйны беларускі кісель з сучасных беларускіх прадуктаў, спатрэбяцца:

  • Аўсяныя шматкі "Геркулес" або аўсяныя крупы
  • Вада
  • Мёд
  • Карыца

Замест "Геркулеса" можна выкарыстаць аўсяную муку. Калі такой няма ў хаце, дастаткова перамалоць аўсяныя крупы на кавамолцы.

На 100 грамаў сыравіны бяром 1 літр гарачай кіпячонай вады. Далей усё проста — заліваем муку або шматкі вадой і пакідаем на двое сутак. Асабліва нецярплівыя могуць скараціць тэрмін да адных сутак.

Пасля жмых трэба аджаць, а застаўшуюся вадкасць варыць на слабым агні, пакуль яна не загусцее. Спрабаваць традыцыйную беларускую страву, якая зараз многім можа падацца экзатычнай, лепш з мёдам і карыцай. Некаторыя гурманы рэкамендуюць дабаўляць у кісель кефір ці вяршкі.

Аўсяны кісель мае своеасаблівы смак і пах, але дапаможа страўніку, які раніцай актыўна змагаецца з наступствамі вячэрняга застолля.

Стужка навiн
0