Грыбныя прыкметы і вершы: "Кaлi ўpывaeццa і ў coн, і ў cэpцa пax бapaвiкoвы…"

© Sputnik / Людмила ЯнковскаяГрыбы ў кошыку
Грыбы ў кошыку - Sputnik Беларусь, 1920, 01.10.2024
Падпісацца
Збор грыбоў – традыцыйная і любімая справа беларусаў. Асабліва аматараў "ціхага палявання", сярод якіх нямала і беларускіх паэтаў, прываблівае восеньскае падарожжа ў лясную прастору. Знаёмцеся з грыбнымі прыкметамі і чытайце "баравіковыя" вершы ў падборцы Sputnik.
Надышоў грыбны час. У рознакаляровых суквеццях беларускіх лясоў лісічкі, падбярозавікі, апенькі, асавікі, маслякі, радоўкі, свінухі, грузды і – канешне ж – баравікі так і просяцца ў кошык.
Бо як казалі продкі: "Стаіць ляпёшка на адной ножцы. Хто міма ні пройдзе – усякі паклоніцца".
Адзін грыб, другі, трэці… так незўабаве наўпрост можна ўвайсці ў азарт, тым больш, што восенню ніхто не перашкаджае "ціхаму паляванню", бо ўжо не чуваць камароў, ды і мурашы амаль усе схаваліся да вясны.
Аднак трэба памятаць: не ўсякі грыб прыдатны да яды. Неабходна быць вельмі уважлівым, ды і лепей за ўсё браць толькі правераныя часам і асабістым вопытам лясныя дары. Знаёмы грыб – самы бяспечны! Калі не ведаеш – не бяры, гэта асноўнае правіла, якое належыць памятаць, калі рыхтуешся да грыбазбору.

Грыбныя прыкметы

Здаўна было прыкмечана, што грыбы не вельмі любяць шумных наведвальнікаў лесу. Яшчэ стагоддзі таму продкі звярталі ўвагу на такую ўласцівасць грыбнога "палявання", якое, мабыць, з таго часу і завецца "ціхім". Збіраючы лісічкі, апенькі ці іншыя грыбы, забаранялася гучна размаўляць ці спяваць, бо лічылася, што грыбы могуць раптоўна знікнуць.
А пасля – шукай, не шукай – толькі час сапсуеш, марна блукаючы да змроку па лесе. Каб толькі ў канцы "прагулкі" крыху пасшчасціла.
Пра такія выпадкі казалі: "Усю зямлю прайшоў – чырвоную шапку знайшоў".
Было таксама і іншае ўстойлівае павер’е, што калі адразу ў пачатку лясной вандроўкі знойдзеш белы грыб – у хуткім часе абавязкова павінна пашанцаваць ў жыцці, бо баравікі лічыліся асобным сімвалам багацця і дабрабыту.
Сустракаліся і адмоўныя прыкметы, якія павінны былі засцерагчы продкаў аб магчымай няпростай будучыні. Так, выпадкова натрапіўшы на чарговай лясной палянцы на "ведзьмакова кола", неабходна было абысці яго збоку і ў ніякім разе не супыняцца ў цэнтры, бо адваротнае пагражала стратай здароўя ці дастатку. І, нават калі ў гэтым магічным "коле" знаходзіўся сапраўдны асавік ці іншы ядомы грыб, забіраць такую знаходку з сабой не дазвалялася.
"Высакародныя" ці "шляхетныя" грыбы – накшталт баравікоў – заўсёды былі сапраўдным аздабленнем святочнага стала. Таму часам вяскоўцы ўдзельнічалі ў іх загатоўцы ўсім сямействам. Вялікі баравіковы здабытак сведчыў аб поспеху і лічыўся мерай заможнасці і дабрабыту.
Але ж наконт велізарнай колькасці грыбоў, знойдзеных у лясным гушчары, існавала і адмоўнае меркаванне. Такі грыбны ўраджай мог палічыцца за нядобрае прадказанне аб магчымых бедах ці войнах. Таму, каб адвясці ад сябе і сваіх блізкіх нягоды, абавязкова астаўлялі некалькі грыбоў для лесуна, нанізваючы іх на галінкі дрэў. Такім чынам яшчэ і дзякавалі лес за багаты здабытак.
Ды прыкметы прыкметамі, але ж, наведваючы з грыбным кошыкам восеньскі лес, пафарбаваны ў фантастычныя колеры і асветлены сонечнымі промнямі, заўсёды атрымліваеш нейкую асаблівую асалоду і добры настрой, які, пэўна, адчувалі і класікі беларускай літаратуры. З гэтай нагоды Sputnik сабраў цікавую падборку вершаў пра "ціхае паляванне".
Рыхтуемся да грыбазбору!
© Sputnik / Константин Чалабов / Перайсці ў медыябанкBocь гэты бapaвiк poc тaм, дзe зaбaлaць / (Пaд лён зязюльчын нaвaт шaпкi кoлep). / Ён мoжa pacкaзaць, як шyмiць пaпapaць / I вaўчaнят вядзe вaўчыцa бopaм...
Сбор грибов, архивное фото - Sputnik Беларусь, 1920, 05.10.2022
Bocь гэты бapaвiк poc тaм, дзe зaбaлaць / (Пaд лён зязюльчын нaвaт шaпкi кoлep). / Ён мoжa pacкaзaць, як шyмiць пaпapaць / I вaўчaнят вядзe вaўчыцa бopaм...

Пах баравіковы

Дык, знaчыць, вoceнь знoў бpыдзe paзлoгaмi.
Ля пeчы cyшaццa з цыбyляй paзaм
Bянкi гpыбoў – ляcныя aнтaлoгii
Heвepaгoдныx, фaнтacтычныx кaзaк.

Bocь гэты бapaвiк poc тaм, дзe зaбaлaць
(Пaд лён зязюльчын нaвaт шaпкi кoлep).
Ён мoжa pacкaзaць, як шyмiць пaпapaць
I вaўчaнят вядзe вaўчыцa бopaм.

A гэты жыў, дзe ягaднiкi ciнiя.
Пpaпax yвecь п’янiчнiкaм, ядлoўцaм.
Ён знae зaкyткi цeцepaвiныя,
Hябaчныя для вoч людcкix i coнцa.

A гэты быў пpыcыпaны iглiцaю
Ha вepacaм pacквeчaным пaгopкy.
Ён знae бapaвыя тaямнiцы ўce
Пpa бapcyкa, пpa дзятлa, пpa вaвёpкy.

Я ix збipaў. I мo’ тaмy дa paнiцы
Пpыпaмiнaюццa мнe ўce гpыбныя cxoвы.
Дык, знaчыць, вoceнь знoў, кaлi ўpывaeццa
I ў coн, і ў cэpцa пax бapaвiкoвы.

Максім Танк
© Sputnik / Владимир Федоренко / Перайсці ў медыябанкНагамі верасы рассоўваю, / Ступаю мякка ля імхоў… / Налезла ў кошык верасовых / Па кулаку баравікоў…
Белый гриб - Sputnik Беларусь, 1920, 05.10.2022
Нагамі верасы рассоўваю, / Ступаю мякка ля імхоў… / Налезла ў кошык верасовых / Па кулаку баравікоў…

Баравіковае

Апошнія нажыткі лесу –
Грыбы,
Асеннія грыбы.
I з драмняку ў драмняк я лезу,
Ад павуціння твар рабы.

Нагамі верасы рассоўваю,
Ступаю мякка ля імхоў…
Налезла ў кошык верасовых
Па кулаку баравікоў…

А неба нізкае захмарана,
I ад імжы мой плашч намок.
Прапахлы багуном, імшарамі,
Іду, нагрыблены, дамоў.

А лес змаўчаў,
Што я запознена
Прыйшоў наведаць драмнякі,
I не сказаў,
Што ён апошнія
Мне аддаваў баравікі.

Юрась Свірка
© Sputnik / Константин Чалабов / Перайсці ў медыябанкА бабак, сыраежак / Не возьме і гультай. / Хадзі сабе з усмешкай, / Настой лясны глытай...
Женщина собирает грибы в лесу - Sputnik Беларусь, 1920, 05.10.2022
А бабак, сыраежак / Не возьме і гультай. / Хадзі сабе з усмешкай, / Настой лясны глытай...

Мінск едзе па грыбы

Бярыце, дзеці, кошыкі,
Паедзем мы на пошукі
Тугіх баравікоў.
А то яны застояцца,
Пад лісцямі затояцца
Ад лісаў і ваўкоў.

Вясёлая трывога
Прагнала моцны сон…
Блакітная дарога
З асенніх верасоў.

Народ ажно засопся:
Захопніцкі настрой.
Грузавікі, аўтобусы
I матацыклаў рой.

Нейлонавыя вёдры,
Рукзачныя гарбы.
Вей, вецер,
Хвойным водарам –
Мінск едзе па грыбы!

А восень у маністах –
Рабінавы рубін.
Аўтамабіль міністра
Нясмела затрубіў.

Пасады – у мурашнік!
А баравік – тут чын.
I рыжык – добры бражнік
Знаходка для мужчын.

Чаго ж, як тыя дурні,
Мы столькі летаў, зім,
Нібыта ў смалакурнях,
На зборышчах сядзім?

А сэрца цёпла ные
Пад ціхі звон асін,
Што людзі ўсе зямныя
Нядрэнныя зусім.

Зямля, нібы жывая, –
Варушыцца цянёк.
I кожны адчувае
Сябе, як дзіцянё:

Не важкім фактам веку
I не кіраўніком,
А проста чалавекам,
Заўзятым грыбніком.

А бор такі духмяны,
Загадкавы такі!
Крамяныя, румяныя
Стаяць баравікі.

А бабак, сыраежак
Не возьме і гультай.
Хадзі сабе з усмешкай,
Настой лясны глытай.

Блукаюць грыбазбіры,
Якоча рэхам лес.
А я сумую шчыра,
Што ў пекла спраў залез.

Мне паказала восень
Маленства след майго…
Стаіць адзін між сосен
Клён жоўты, як мангол.

<…>

Аўто – як балаганы:
Сто радуг па бартах.
А вёдры – з берагамі,
Ну проста любата!

Выходзьце урачыста
Нас, цешчы, сустракаць.
Рыхтуйце пляшку чыстай
Ды ёмістую кадзь.

Зара на Мінск цярушыцца
Як жар, у печ грабі.
У кожным доме сушацца
I смажацца грыбы.

Пімен Панчанка
© Sputnik / Константин Чалабов / Перайсці ў медыябанкБудзе ўсю зіму вавёрка / без грыбочкаў плакаць горка...
Сбор грибов в Новгородской области - Sputnik Беларусь, 1920, 05.10.2022
Будзе ўсю зіму вавёрка / без грыбочкаў плакаць горка...

Грыбы

З моху выгнуўся гарбок.
А пад ім сядзіць грыбок.

Гэй, грыбок баравы!
Не хавай галавы.
Паблукаю па бару –
усе грыбочкі пабяру!

А сінічка: – Цінь-цінь,
і для іншых кінь-кінь!

Будзе ўсю зіму вавёрка
без грыбочкаў плакаць горка.
Слёзы – градам з вачанят:
– Чым карміць ваверчанят?!

Я схаваў адразу ножык.
У мяне – паўнюткі кошык.

Лепш парадую вавёрку
і грыбоў пакіну горку
на пянёчку ля сасны,
каб хапіла да вясны…

Эх, і смачныя грыбочкі –
проста з лесу, а не з бочкі!

Артур Вольскі
© Sputnik / Константин Чалабов / Перайсці ў медыябанк...Зашыўся ў мох, цікуючы за мною, / Баярын бору – горды баравік.
Сбор грибов в лесах - Sputnik Беларусь, 1920, 05.10.2022
...Зашыўся ў мох, цікуючы за мною, / Баярын бору – горды баравік.

Па грыбы

Ах, верасоўе, золкавыя ранкі!
Сухім галлём гады зашамацяць.
Гурмой на ўзлеску высыплюць паганкі,
Нібы далей няма чаго шукаць.

Дубоў ды сосен сцішаная варта.
Тут лепшы грыб не возьмеш напавер.
Стары ляснік падсыпле жару-жарту:
"Глядзі, чым мухамор – не кавалер?"

Стары мудрэц, – ён, як ігліца, колкі,
А вокі два – як водбліск васількоў.
…Я лезу, прабіваюся праз ёлкі,
Праз кіяхі арэхавых званкоў.

Так шчодра наталяюся расою.
Ужо, бы квач, цяжэе чаравік,
Зашыўся ў мох, цікуючы за мною,
Баярын бору – горды баравік.

Яўгенія Янішчыц
Чытайце таксама:
"Як звoняць свiтaльнa кpынiцы…": восеньскія вершы Aнaтoля Гpaчaнiкaва
"Я пepaд xлeбaм шaпкy здымaю…": вершы пра жытні скарб
Упрыгожыць дом рабінай і пастаяць на веніку: традыцыі восеньскага раўнадзенства
Стужка навiн
0