10:21 25 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.42
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
10710

Былі сярод супрацоўнікаў міністэрства замежных спраў і тыя, хто не змог вызначыцца.

МІНСК, 21 лют - Sputnik. Міністэрства замежных спраў Беларусі  далучылася да флэшмобу з нагоды Дня роднай мовы.

Сёння ў афіцыйным твітэр-акаўнце беларускага знешнепалітычнага ведамства з’явіліся фотаздымкі, дзе супрацоўнікі МЗС трымаюць карткі са сваімі любімымі беларускімі словамі -  "каштоўнасць", "натхненне" і "сяброўства" і іншыя.

Беларускія дыпламаты паказалі свае любімыя словы
© Photo : Міністэрства замежных спраў Беларусі
Беларускія дыпламаты паказалі свае любімыя словы

Былі сярод удзельнікаў і тыя, хто не змог вызначыцца з любімым словам.

"Цяжка вызначыцца з адным словам, калі для мяне любімая ўся мова. Мая родная мова, мая адзіная і любімая", - звярнуўся да беларусаў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас.

​Ён пажадаў усім памятаць аб адказнасці перад продкамі за захаванне і шанаванне роднай мовы і заклікаў беларусаў любіць сваё.

Адмысловы флэшмоб запусціў пасол Беларусі ў КНР Кірыл Руды, які на сваёй старонцы ў твітэры апублікаваў відэа, дзе свае любімыя словы паказвалі жыхары Азіі. У іх спісе з’явіліся бульба, зубр і нават пушча.

Чытайце таксама:

Тэги:
Дзень роднай мовы, МЗС Беларусі

Галоўныя тэмы