11:55 17 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Бурачкi вараныя

Посцім смачна: гатуем незвычайныя стравы з буракоў

© Pixabay
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
12830

Этнограф Ларыса Мятлеўская вучыць, як дадаць разнастайнасці ў посны стол, і раскрывае новые сакрэты кулінарыі нашых продкаў.

Зараз ідзе саракадзённы Вялікі Пост, які ў нашых продкаў заўсёды быў у асаблівай пашане: важна было наведваць царкву, маліцца і ўстрымлівацца ад скаромнай ежы. Гэтай парой гаспадыні імкнуліся прыбраць са стала ўсю скаромную ежу: яйкі, мяса, малако, тварог.

Некаторыя даследчыкі матэрыяльнай культуры адзначалі, что посны стол беларускага селяніна напрыканцы ХІХ стагоддзя быў бедным, варта адзначыць, што посныя стравы беларускай кухні былі смачнымі і разнастайнымі.

У пост нашы продкі ўжывалі жыта, ячмень, авёс, грэчку, бабы (пасолю, чачавіцу, гарох), гародніну (буракі, рэпу, рэдзьку, бручку, капусту, бульбу, цыбулю, часнок), дзікія расліны (крапіву, снітку, шчаўе, лебяду),  насенне лёну і канопляў, гарбузікі, арэхі, сухафрукты, мачоныя яблыкі, брусніцы, журавіны. Шмат у якіх посных стравах прысутнічаюць сухія і салёныя грыбы. Яны выконвалі ролю, як закрасы, так і самастойнай стравы. На асобным месцы ў посным меню знаходзіліся стравы з разнастайнай рыбы. Яе адварвалі, запякалі, сушылі, вэндзілі, салілі, марынавалі, з яе рабілі халадзец, варылі юшку.

Першы тыдзень посту - першая седміца, час найбольш строгага ўстрымання. Уставы кляштараў прадпісваюць у гэтую сядміцу не ўжываць нават алею. Гэта так званае "сухаядзенне".

Тым не менш, нават царква, арыентуючыся на сучаснага свецкага чалавека, які займаецца не толькі фізічнай, але і інтэлектуальнай працай, прапануе яму падчас посту ўжываць стравы, якія ўтрымваюць у сабе алей. Гэта ж тычыцца і хворых людзей, для якіх "ревность не по разуму" можа прывесці да цяжкіх наступстваў.

У беларускай кухні шмат рэцэптаў посных страў, якія варта запомніць сучаснай гаспадыні.

Бурачкі посныя

Інгрыдыенты:

  • Некалькі буракоў
  • 1-2 ст лыжкі цёртых сухарыкаў
  • 2-3 ст лыжкі воцату
  • 1-2 ст. лыжкі аліўкавага алею
  • 1 цыбуліна
  • 1 ст лыжка мукі
  • 1 жменя дробных разынак
  • 2-3 ч лыжкі цукру
  • Соль па смаку

Як гатаваць:

Спячы або зварыць патрэбную колькасць буракоў, пачысціць і пацерці іх на тарку. Пасмажыць на алеі дробна пасечаную і адціснутую цыбулю, дадаць у буракі разам з разынкамі.  Дадаць солі і воцату на смак. Тушыць, памешваючы, каб страва не прыгарэла.

Падаючы на стол, бурачкі можна абкласці кавалкамі смажанай рыбы або адваранымі грыбамі, абсыпанымі мукой і падсмажанымі ў алеі.

Запяканка з буракоў

Інгрыдыенты:

  • 400 г буракоў
  • 1 цыбуліна
  • 50 гр алею
  • 2-3 ст лыжкі пшанічнай мукі
  • Соль па смаку
  • 1 ч лыжка кмену
  • 1 шклянка вады

Як гатаваць:

Спячы або зварыць буракі, пачысціць і нацерці. Пакрышыць цыбулю, пасмажыць яе на алеі, дадаць туды буракі, укінуць пацерты з соллю кмен, уліць крыху вады і тушыць 10 хвілін на невялікім агні пад накрыўкай.  Разбавіць муку вадой, уліць у буракі і добра перамяшаць. Гатаваць да загусцення. Ядуць з хлебам. Не ў пост да запяканкі падаюць кефір.  

Сок з буракоў

Калі-небудзь з сырых буракоў, якія выраслі на ўласным агародзе можна гатаваць сок. Для гэтага буракі дзяруць на дробную тарку і адціскаюць праз марлю, дадаюць гатаваную ваду і крыху яблычнага або лімоннага соку.

Пасля гэтага застаецца жмых  і з якога можна спячы смачныя бурачныя катлеты.

Посныя бурачныя катлеты

Інгрыдыенты:

  • 400 г бурачнага жмыху
  • 1 цыбуліна
  • 50-100 г манкі
  • 50 г алею,
  • Соль
  • Перац
  • Каляндра
  • Насенне кропу ці кмену
  • Паніровачныя сухары

Як гатаваць:

На разагрэтую патэльню ўліць алей і высыпаць дробна пасечаную цыбулю, крыху пасмажыць і выкласці бурачны жмых, усыпаць соль, спецыі на выбар, уліць шклянку вады і тушыць да гатовасці буракоў. Дадаць пакрысе манку, увесь час мяшаючы, і сачыць за тым, каб не ўтварыліся камячкі.

Катлеты з буракоў
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Катлеты з буракоў

Загусцелую масу крыху астудзіць, сфармаваць катлеты, абкачаць у сухарах і абсмажыць у алеі на гарачай патэльні напрацягу 1-1,5 хвілін да ўтварэння залатой скарынкі. Не ў пост ядуць са смятанай.

Чытайце таксама:

Тэги:
Ларыса Мятлеўская, Вялікі пост, Кухня

Галоўныя тэмы