Вершы Канстанцыі Буйло: твае вочы яснеюць, як неба ў дзень

© PixabayСтарыя кнігі
Старыя кнігі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У гэты дзень нарадзілася знакамітая беларуская паэтэса Канстанцыя Буйло. Sputnik успамінае яе лепшыя вершы.
Сапраўднае імя Канстанцыі Буйло – Канстанцыя Антонаўна Калечыц, яна нарадзілася 14 студзеня 1893 года ў Вільні, у сям'і аб'ездніка графа Тышкевіча.
Канстанцыя Буйло - Sputnik Беларусь
Радыё
Чытаем са Sputnik: паэзія Канстанцыі Буйло
Атрымаўшы першапачатковую дамашнюю адукацыю, скончыла настаўніцкія курсы. Падчас жыцця ў Вільні яна сябравала з жонкай Янкі Купалы Уладзіславай Луцэвіч і была знаёмая з Максімам Гарэцкім.
Першыя вершы Канстанцыі з'явіліся ў "Нашай Ніве" пад імем яе брата ў 1909 годзе, але ўжо з наступнага года Буйло пачала публікавацца пад уласным імем.
Да рэвалюцыі Канстанцыя Буйло працавала ў пінскай кнігарні, а потым – у Земскім саюзе, а пасля – статыстам у выканкаме, бухгалтарам саўгаса. У 1923 годзе з'ехала да мужа, Віталя Калечыца, ў Маскву, дзе пражыла да самай смерці больш за 60 гадоў.
Вершы Канстанцыі Буйло ўвайшлі ў зборнікі "Світанне", "На адноўленай зямлі", "Май", "Роднаму краю". Пісала яна і кнігі для дзяцей, а многія вершы паэтэсы былі пакладзеныя на музыку.
Чытайце таксама:
  • Пра пачуцці па-беларуску: топ-10 вершаў пра каханне
  • Ад Купалы да Хадановіча: беларускія вершы для дзяцей
  • Бацька, маці і родная мова: 5 лепшых вершаў пра сям'ю
  • Зямля мая, ты – кніга непрачытана: вершы пра Беларусь
Стужка навiн
0