20:07 21 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
Сняданак

Сняданак па-беларуску: гатуем амлет па народных рэцэптах

CC0 / Pixabay / ponce_photography
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
4720

Этнограф Ларыса Мятлеўская дзеліцца незвычайнымі рэцэптамі прыгатавання страў з яек – менавіта такія елі нашы продкі. А вы каштавалі салодкі амлет?

Сучасныя дыетолагі кажуць, што сняданак – галоўная ежа за ўвесь дзень. Не пагадзіцца з гэтым складана: ад смачнага сняданку палепшваецца настрой і з’яўляюцца сілы на новыя справы. Прапануем некалькі рэцэптаў сапраўднага беларускага сняданку.

Яечня вясковая

Інгрыдыенты:

  • 8 яек
  • 0,5 шклянкі малака
  • 80 г сала
  • 1 цыбуліна
  • Соль

Як гатаваць:

Сала нарэзаць маленькімі кубікамі, падсмажыць разам з нарэзанай цыбуляй. Яйкі ўзбіць з малаком, пасаліць і заліць гэтым сала з цыбуляй. Пасыпаць зверху зялёным кропам і запячы ў духоўцы або печы.

Сала з хлебам
© Photo : Ларыса Мятлеўская
Сала з хлебам - незаменны інгрыдыент сняданка, калі потым чакае цяжкая праца

Такую страву можна падаваць на стол з чорным хлебам, свежымі агуркамі ці памідорамі. Калі ёсць час, можна нават прыгатаваць салату.

Амлет па-сялянску з карыцай

Інгырдыенты:

  • 6-8 яек
  • Шчопаць кропу альбо пятрушкі
  • Соль
  • 1 ст лыжка масла
  • 0,5 ст лыжкі мукі
  • 1 ст лыжка цукру
  • 1,5 шклянкі смятаны
  • 3 жаўткі
  • Карыца

Як гатаваць:

Яйкі ўзбіць, усыпаць крыху пакрышанага кропу альбо зялёнай пятрушкі, пасаліць. Растапіць на вялікай патэльні альбо блясе паўлыжкі масла, уліць узбітыя яйкі, паставіць у печ або духоўку.

Куриные яйца, архивное фото
© Pixabay
Самы смачны амлет - са свежых яек

Калі падрумяняцца перакласці ў форму для запякання. Узяць палову сталовай лыжкі масла, столькі ж цукру і мукі, 1,5 шклянкі смятаны, 3 жаўткі і ўсё гэта моцна нагрэць на патэльні, крыху памешваючы. Калі загусцее, заліць яечню, абсыпаць цукрам і карыцай і запякаць 15 хвілін.

Амлет венскі з варэннем

Інгрыдыенты:

  • 4 яйкі
  • 4 ст лыжкі малака
  • Соль
  • 0,25 ст лыжкі масла
  • 1 ст лыжка мармеладу
  • 1 ст лыжка цукру

Як гатаваць:

Узяць 3 або 4 яйкі і моцна ўзбіць з малаком і шчопаццю солі. Распусціць на патэльні крыху масла так, каб амлет не прыстаў, выліць яйкі з малаком на патэльню і пячы ў гарачай печы або духоўцы пакуль ніз не зарумяніцца. Калі амлет будзе гатовы, трэба яго акуратна зняць, дапамагаючы сабе нажом або адмысловай лапаткай на аркуш паперы (не перакульваючы патэльню), намазаць павідлам або мармеладам. Скруціць у трубачку і, падаючы на стол шчодра абсыпаць цукрам.

Тэги:
Ларыса Мятлеўская, Нацыянальная кухня

Галоўныя тэмы