Вугор у віне і катлеты з селядца: незвычайныя рэцэпты з рыбай

© Sputnik / Игорь Зарембо / Перайсці ў медыябанкСудак у рыбацкіх сетках
Судак у рыбацкіх сетках - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Сусветны дзень рыбалова Sputnik прапануе прыгатаваць незвычайныя, а галоўнае – смачныя стравы з рыбай.

Кніга Алены Малахавец "Падарунак маладым гаспадыням, або Сродак да памяншэння расходаў у хатняй гаспадарцы", якая змяшчае да 1500 рэцэптаў і каштоўных парад, убачыла свет амаль 160 гадоў таму. У савецкія часы яна была абвінавачана ў "буржуазнасці" і "дэкадэнцтве" – сапраўды, як яшчэ ставіцца да выдання, якое рэкамедуе запячы вугра ў чырвоным віне. Але ў гонар свята – Сусветнага дня рыбалова – чаму б і не пакаштаваць?

Sputnik пагартаў кнігу і прапануе чатыры стравы, якія дакладна не пакінуць абыякавымі гурманаў.

Пельмені з рыбным фаршам

© Pixabay / shanghaistonemanПельмені
Вугор у віне і катлеты з селядца: незвычайныя рэцэпты з рыбай - Sputnik Беларусь
Пельмені

Для цеста:

  • 1,5 шклянкі мукі
  • ¼ шклянкі вады

Для фаршу:

  • 0,5 кіло шчупака
  • 1 цыбуліна
  • кавалачак батона
  • алей
  • соль
  • перац
  • мускатны арэх

Этнограф Ларыса Мятлеўская - Sputnik Беларусь
Адзначаем Дзень рыбалова, ці Як з карпа зрабіць селядца
Цыбулю дробна нарэзаць і падсмажыць у алеі. Рыбу ачысціць, выняць косткі, пасаліць, усыпаць перац, смажаны лук, пакласці кавалак батона, папярэдне намочаны ў вадзе і адціснуты. Дадаць мускатны арэх, змяшаць фарш і працерці яго скрозь сіта.

Прыгатаваць цеста. Раскачаць вельмі тонка, раскласці фарш па чайнай лыжцы, выразаць формай ці чаркай, зляпіць край пельменяў, змочваючы іх вадой, зварыць асобна ў рыбным булёне, выняць ў супавую міску і заліць юшкай або капустай.

Вугор, тушоны ў чырвоным віне

  • 1,5 кг вугра
  • 1 літр чырвонага віна
  • 2 цыбуліны
  • перац
  • гваздзіка
  • лімон
  • імбір
  • мука
  • алей
  • соль
  • цукар

Вугра ачысціць, нарэзаць кавалкамі, пасаліць і пакласці ў рондаль з 2 цыбулінамі, 4-5 зернямі перцу, 2-3 гваздзікі, маленькім кавалачамк імбіра, 3-4 лустачкамі лімона. Налить чырвонае віно, яно павінна пакрыць рыбу. Пасля таго, як віно закіпіць, дадаць лыжку мукі, размешаную з лыжкай алею, і варыць да гатоўнасці. Па гусце дадаць цукар.

Лешч, фаршаваны кіслай капустай

© Pixabay / RitaEСмажаны лешч
Вугор у віне і катлеты з селядца: незвычайныя рэцэпты з рыбай - Sputnik Беларусь
Смажаны лешч
  • вялікі лешч
  • 2-3 шклянкі кіслай капусты
  • 2-3 невялікія яблыкі
  • мука
  • соль
  • перац

Кіслую капусту спаласнуць у вадзе, выціснуць. Дробна насечаны лук падсмажыць у 2-3 лыжках алею, дадаць на патэльню капусту, молаты перац, дробна нарэзаныя вычышчаныя яблыкі, трохі подтушить. Нафаршаваць вычышчаную і пасоленую рыбу, зашыць, пакласці на змазаную алеем патэльню, пасыпаць мукой, паліць алеем і гатаваць у духоўцы, часта паліваючы падліўкай.

Катлеты з селядца

  • 4-5 селядцоў
  • 1 цыбуліна
  • 1 батон або 12 папярэдне звараных бульбін
  • ¼ шклянкі алею

Селядзец вымачыць, выняць косткі, дробна насекчы, змяшаць з дробна насечанай і падсмажанай у алеі цыбуляй, дадаць батон або бульбу, зляпіць катлеты. Абсыпаць іх мукой і падсмажыць у алеі. Падаваць з кісла-салодкім соусам.

Соус

  • 1 ст.л. мукі
  • 1 ст.л. гарчычнага алею
  • келіх віна
  • рыбны булён або вада, кіпячоная са спецыямі
  • 1 ч.л. воцату або лімоннага соку
  • 1 ч.л. цукру
  • ½ шклянкі разынак
  • ¼ шклянкі міндаля

Муку прасмажыць ў 2-3 лыжках гарчычнага алею, развесці рыбным булёнам, пакласці смалены цукар, закіпяціць некалькі разоў, уліць чарку віна. Дадаць воцат або лімонны сок, ½ шклянкі абвараная разынак і ¼ шклянкі вычышчанага тоўчанага міндаля, яшчэ раз давесці да кіпення.

Стужка навiн
0