23:34 19 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Калекцыя брэнда Coo Cult

Дызайнеры круцяць носам: Ганчарова пра не-ўдзельнікаў BFW

© Sputnik/
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
25320

Кошт удзелу ў BFW для дызайнера - паўтары тысячы даляраў. Год ад году знаходзяцца дызайнеры, якія прынцыпова не прымаюць удзел у шоў.

МІНСК, 23 кас — Sputnik. Негледзячы на тое, што арганізатары Тыдню моды год ад года распавядаюць пра незлічоныя магчымасці, якія даруе мерапрыемства маладым дызайнерам, не ўсе ставяцца да ўдзелу з дастатковым імпэтам. У мінулым годзе дырэктар ААТ "Цэнтр Моды" Яніна Ганчарова падчас адкрыцця чарговага сезону BFW дакарала стылёвых беларусаў у няўдзячнасці — ім прапануюць пляцоўку для дэманстрацыі калекцый, а тыя ладзяць паказы ў кафэ.

Пасля паказу латышскага брэнду Coo Culte Sputnik пагутарыў з Янінай Ганчаровай пра катэгорыі ўдзячнасці і няўдзячнасці ў дызайнерскім свеце.

Яніна Ганчарова
© Sputnik/
Яніна Ганчарова

"Маладыя дызайнеры прымаюць удзел за сімвалічную суму. Грошай ад усіх удзельнікаў не хапіла б нават на арэнду гэтай пляцоўкі", — тлумачыць Ганчарова.

Трэба адзначыць, на міжнароднай мове моды BFW навучыўся размаўляць няблага — зараз на наш подыюм едуць і замежнікі. Той жа брэнд Coo Culte раней дэманстраваўся на рыжскім Тыдні моды, а зараз штогод прыязджае ў Мінск, бо атрымлівае тут добрае прэс-асвятленне і бізнес-кантэнт.

"Пакуль дызайнеры не зразумеюць, што паказваючы свае калекцыі, дэманструючы іх на подыуме, яны заваёўваюць публіку, а значыць — кліента, іх нельга пераарыентаваць з самаробных паказаў на прафесійны подыюм, які прапануе BFW. Калі брэнд сапраўды накіраваны на развіццё, ён заўсёды будзе наймаць агенцтва, якія дапамогуць яму ў прасоўванні. Дызайнер, што скептычна ставіцца да ўдзелу ў BFW, пэўна, проста не вызначыўся, у якім напрамку рухаецца брэнд. Без паказу на подыюме яркія, амбіцыйныя брэнды не могуць развівацца. Паглядзіце прынамсі на сусветныя брэнды — тыя ж Gucci, Armani штогод ладзяць паказы і маюць з іх продаж", — тлумачыць Ганчарова.

Між тым спаборнічаць з сусветнымі тыднямі моды — а іх чатыры — беларусы не плануюць. Занятыя прасоўваннем уласных дызайнераў і пераследуюць высокія мэты — дапамагчы апошнім сфарміраваць рынак для збыту сваіх калекцый.

 

По теме

У Беларусі стартуе Belarus Fashion Week
Тэги:
BFW, Belarus Fashion Week, Яніна Ганчарова, Мінск, Беларусь, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы