19:31 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Напой Гары Потэра

Абнародвалі рэцэпт сметанковага піва містэра Потэра

© Flickr/ Emma Salgado
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
11730

Фанат Гары Потэра, радуйся – смятанковае піва можна прыгатаваць дома. Прылёт савы яно не гарантуе.

МІНСК, 11 сне — Sputnik. Навагоднее сметанковае піва, якое піў Гары Потэр напярэдадні Калядаў у Хогсмідзе, цяпер можна прыгатаваць дома. Мы знайшлі для вас рэцэпт і відэаінструкцыю — глядзіце.

Кактэйль Гары Потэра складаецца з малака і падсалодвальнікаў. У класічным варыянце ён безалкагольны, рыхтуецца пераважна для дзяцей, але ёсць рэцэпты, якія ператвараюць гэты кактэйль ў слабаалкагольны напой. Мы прапануем безалкагольны варыянт.

Дарэчы, такое піва — не магічны напітак, а гістарычна абумоўлены. Яго прыдумалі яшчэ ў часы Цюдораў  — каралеўскай дынастыі Англіі. Сметанковае піва лічылася фірмовым рэцэптам манархаў.

Інгрэдыенты:

малако 1-2% — 250 мл;

яйка курынае — 1 шт.;

сметанковае масла — 1 лыжка;

вяршкі 18-20% — 100 мл;

трысняговы цукар — па гусце;

карыца (молатая) — 0,5 лыжкі;

мушкатовы арэх (молаты).

Для карамельнай падлівы:

цукеркі "Коровка" — 6 шт.;

вяршкі — 20 мл;

малако — 30-40 мл.

Выхад — прыкладна 2 порцыі.

По теме

Саунд-трэкі з “Гары Потэра” і “Star Wars” – на вялікай сцэне
Павячэрай з Дамбладарам: фанатам Потэра прапануюць Каляды ў Хогвартсе
Тэги:
Навагоднія святы, Джаан Роулінг, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы